Валютны "апетыт" спатолены.... 21.by

Валютны "апетыт" спатолены...

08.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У студзені попыт насельніцтва на наяўную СКВ у параўнанні з леташнім снежнем скараціўся больш як у 11 разоў

За першы месяц гэтага года чысты попыт беларусаў на замежную валюту склаў усяго каля 57 мільёнаў долараў ЗША (у снежні 2010-га — 649 мільёнаў долараў). Тым не менш, як ужо адзначалася раней, мінулагодні ажыятажны попыт насельніцтва на цвёрдаканверсоўную стаў адной з прычын змяншэння памеру золатавалютных рэзерваў краіны.

Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Міхаіл Журавовіч, на пачатак лютага, паводле папярэдніх звестак, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў нацыянальным вызначэнні склаў 5579,5 мільёна долараў (за студзень скараціўся на 575,8 мільёна долараў, ці на 9,4 працэнта). Міжнародныя рэзервовыя актывы ў вызначэнні спецыяльнага стандарту распаўсюджання звестак МВФ за аналагічны перыяд зменшыліся на 687,7 мільёна долараў (ці на 13,7 працэнта) і на 1 лютага склалі 4 мільярды 343 мільёны долараў.

Як адзначылі ў галоўным банку краіны, зніжэнне золатавалютных рэзерваў для студзеня з'яўляецца характэрнай з'явай і назіраецца на працягу ўсяго перыяду разліку гэтых паказчыкаў. У якасці асноўных прычын у Нацбанку выдзяляюць сезонныя фактары — выкананне разлікаў у замежнай валюце па леташніх абавязацельствах, а таксама традыцыйнае падзенне аб'ёмаў валютнай выручкі, якая паступае ў рэспубліку, на фоне высокіх патрэб у валюце для разлікаў за энерганосьбіты. Акрамя таго, сёлета ў студзені на аб'ём золатавалютных рэзерваў дадатковы негатыўны ўплыў аказалі падзенне цэн на каштоўныя металы на сусветных рынках і ўзнаўленне банкамі валютных пазіцый, якія скараціліся ў мінулагодніх лістападзе-снежні з-за высокага попыту людзей на СКВ. Разам з тым, зазначаюць спецыялісты Нацбанка, сённяшнія рэзервы з'яўляюцца дастатковымі для вырашэння прыярытэтнай задачы грашова-крэдытнай палітыкі па падтрыманні стабільнага курсу беларускага рубля ў межах устаноўленага калідору значэнняў.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У студзені попыт насельніцтва на наяўную СКВ у параўнанні з леташнім снежнем скараціўся больш як у 11 разоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика