"Пластык" для патрабавальных кліентаў
08.02.2011
—
Новости Общества
|
"Пріорбанк" ААТ прыступіў да выпуску банкаўскай карткі прэміяльнага класа Vіsa Platіnum. Трымальнікам гэтых картак, адзначаюць у аддзеле маркетынгу і грамадскіх сувязяў банка, гарантуецца прадастаўленне эксклюзіўных паслуг, яны адпавядаюць патрабаванням кліентаў з высокім сацыяльным статусам. У прыватнасці, іх гаспадары могуць скарыстацца паслугамі "Абарона пакупак" і "Прадаўжэнне гарантыі", якія прапануюць кампенсацыю патрачаных па картцы сродкаў пры крадзяжы ці выпадковым псаванні тавару, а таксама павелічэнне тэрміну гарантыі ў два разы на куплены па картцы тавар. У выпадку неабходнасці яе трымальнік можа скарыстацца медыцынскай і юрыдычнай падтрымкай, якая прадастаўляецца падчас падарожжа за межы краіны пастаяннага пражывання тэрмінам да 90 дзён. Да таго ж, для трымальнікаў гэтага прэміяльнага "пластыку" дзейнічае кругласутачная Служба падтрымкі, якая прадастаўляе экстранныя паслугі па замене карткі ці выдачы наяўных грошай за мяжой. Акрамя таго, яе трымальнікі могуць скарыстацца прапановамі міжнароднай праграмы прывілей Vіsa, якія ўключаюць зніжкі на паслугі і пакупкі, аплачаныя па картках Vіsa Platіnum у лепшых рэстаранах, атэлях і буціках адзення па ўсім свеце. Таксама "Пріорбанк" ААТ прадастаўляе па гэтых картках дадатковы пакет фінансавых паслуг, спецыяльных прапаноў і сэрвісаў. Паводле слоў члена праўлення Пріорбанка Сяргея Шышова, картка Vіsa Platіnum была адным з самых чаканых кліентамі прадуктаў: яна гарманічна ўпісваецца ў канцэпцыю прэміяльнага абслугоўвання банка, у рамках якой кліент у камфортнай абстаноўцы з дапамогай асабістага менеджара атрымлівае комплекснае абслугоўванне, вырашэнне фінансавых пытанняў, асаблівыя банкаўскія сэрвісы. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Пріорбанк" ААТ прыступіў да выпуску банкаўскай карткі прэміяльнага класа Vіsa Platіnum. Трымальнікам гэтых картак, адзначаюць у аддзеле маркетынгу і грамадскіх...
|
|