Прызы ад "Звязды" — самым лепшым
08.02.2011
—
Новости Общества
|
Падпіска-2011 Вынікі падпіскі на газету "Звязда" на 1-е паўгоддзе і першы квартал 2011 года нагадалі ў чарговы раз, што старэйшае ў краіне, адзінае рэспубліканскае штодзённае беларускамоўнае выданне па-ранейшаму карыстаецца вялікай папулярнасцю ў насельніцтва. Разам з вамі, паважаныя падпісчыкі і чытачы, мы перакрылі дасягненні аналагічнага перыяду мінулага года! Без сумненняў, заслуга ў пакарэнні новых падпісных вышынь (амаль 101 працэнт) у значнай ступені залежала ад ініцыятыўнасці і працаздольнасці нашых лепшых памочнікаў у гэтай важнай справе — паштальёнаў, а таксама работнікаў кіёскаў і газетных павільёнаў "Саюздруку" і РУП "Белпошта" па ўсёй краіне. Як вядома, для іх падтрымкі газета "Звязда" ўжо каторы год працягвае сумесныя конкурсы "Прыз — рупліваму паштальёну" і "Лепшаму кіяскёру — звяздоўскі прыз", вынікі якіх падводзяцца кожнае паўгоддзе. Прыемна, што на гэты раз намінантамі вялікага прызавога фонду, які складаўся з пыласосаў, электрапрасаў і фенаў сталі 25 чалавек. Віншуем тых, хто выдатна справіўся з ўмовамі конкурсу і стаў уладальнікам каштоўных рэчаў, якія знойдуць сваё прымяненне ў кожнага з вас! Пераможцы сумеснага конкурсу з РУП "Белпошта" "Прыз — рупліваму паштальёну". <І>Брэсцкая вобласць 1. Жукоўская Галіна Яўгенаўна, паштальён АПС Паланечка Баранавіцкага раённага вузла паштовай сувязі. Рост падпіскі склаў 17 экзэмпляраў, прыз — пыласос "Віцязь". 2. Ткачук Галіна Сцяпанаўна, паштальён АПС №2 Драгічынскага РВПС. Рост тыражу — 13 экзэмпляраў, прыз — электрапрас "Віцязь". 3. Занькова Галіна Міхайлаўна, паштальён АПС Дзяніскавічы Ганцавіцкага РВПС. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрафен "Віцязь". Віцебская вобласць 1. Баброўская Галіна Мікалаеўна, паштальён АПС №8 Наваполацкага ГВПС. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — элекрапыласос. 2. Глацёнак Таццяна Пятроўна, паштальён АПС Коханавічы Верхнядзвінскага РВПС. Рост — 7 экзэмпляраў, прыз — электрапрас. Гомельская вобласць 1. Ігнаценка Алена Якаўлеўна, паштальён АПС №1 Лоеўскага РВПС. Рост — 11 экзэмпляраў, прыз — пыласос. 2. Макушынская Таццяна Адамаўна, паштальён АПС №1 Мазырскага РВПС. Рост — 10 экзэмпляраў, прыз — электрапрас. 3. Кляшчова Аксана Сігізмундаўна, паштальён АПС №10 Мазырскага РВПС. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрафен. Гродзенская вобласць 1. Басарэўская Ірэна Уладзіславаўна, паштальён АПС №5 г.Гродна. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — пыласос. 2. Пікта Алена Пятроўна, паштальён АПС №1 г.Навагрудак. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрапрас. 3. Пацоўская Ніна Мікалаеўна, паштальён АПС №6 г.Навагрудак. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрафен. Магілёўская вобласць Андрэева Вольга Іванаўна, паштальён АПС №3 Мсціслаўскага РВПС. Рост — 12 экзэмпляраў, прыз — пыласос. Мінская вобласць 1. Груша Людміла Уладзіміраўна, паштальён АПС Заастравечча Клецкага РВПС. Рост — 17 экзэмпляраў, прыз — пыласос. 2. Герасімовіч Зінаіда Мікалаеўна, паштальён АПС Міхалёва Бярэзінскага РВПС. Рост — 14 экзэмпляраў, прыз — электрапрас. 3. Закудоўская Марына Дзмітрыеўна, паштальён АПС Грыцкевічы Нясвіжскага РВПС. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрафен. Горад Мінск 1. Шарамет Галіна Мітрафанаўна, паштальён АПС №12. Рост — 9 экзэмпляраў, прыз — пыласос. 2. Шамко Аліна Антонаўна, паштальён АПС №17. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрапрас. 3. Нізкая Алена Аронаўна, паштальён АПС №39. Рост — 7 экзэмпляраў, прыз — электрафен. Прыемна адзначыць, што калектыў Мінскага філіяла РУП "Белпошта" забяспечыў найбольшы рост падпіснога тыражу на "Звязду" і стане ўладальнікам даволі істотнага грашовага ўзнагароджання. Р.S.Згодна з умовамі конкурсу, калі на кожную вобласць прадугледжана па тры прызы, недабралі "ачкоў" Магілёўская і Віцебская вобласць. У той жа час перавыканалі план Гомельская і Гродзенская вобласці. Таму камісіяй было аднагалосна прынята рашэнне аб узнагароджванні пераможцаў неразыгранымі прызамі. Вось спіс нашых лаўрэатаў: 1. Цішкевіч Таццяна Леанідаўна, паштальён АПС Храпкова Хойніцкага РВПС. Рост тыражу склаў 8 экзэмпляраў, прыз — пыласос. 2. Лукашун Гэнаэфа Чаславаўна, паштальён АПС №1 Воранаўскага РВПС. Рост — 7 экзэмпляраў, прыз — электрафен. 3. Каранькова Алена Іванаўна, паштальён АПС №1 г.Навагрудак. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрафен. Пры аднолькавых паказчыках па росце падпіскі ў разлік бярэцца большая колькасць падпісных экзэмпляраў. Пераможцы сумеснага конкурсу "Лепшаму кіяскёру — звяздоўскі прыз" 1. Панкратава Святлана Іванаўна, кіёск №114, г.Мінск, РУП "Белсаюздрук". Рэалізацыя за паўгоддзе — 171 экзэмпляр. Прыз — электрачайнік. 2. Шкадун Уладзіслава Раманаўна, кіёск №39 г. Мядзел, РУП "Мінскаблсаюздрук". Рэалізацыя — 319 экзэмпляраў. Прыз — электрачайнік. 3. Каспяровіч Вера Валянцінаўна, кіёск №60 г.Гродна, РУП "Гроднааблсаюздрук". Рэалізацыя 134 экзэмпляры пры нулявым спісанні. Прыз — электрачайнік. 4. Сільчанка Валянціна Якаўлеўна, кіёск №20 г.Магілёва, РУП "Магілёўаблсаюздрук". Прыз — электрачайнік. 5. Масанавец Таццяна Алегаўна, кіёск №4 г.Брагін, РУП "Гомельаблсаюздрук". Рэалізацыя — 98 экзэмпляраў, прыз — электрачайнік. 6. Сяледчык Ганна Уладзіміраўна, кіёск №5, г.Івацэвічы, РУП "Брэстаблсаюздрук". Рэалізацыя — лепшая ў вобласці. Прыз — электрачайнік. 7. Бандарэнка Алена Уладзіміраўна, кіёск №2 г.Орша, РУП "Віцебскаблсаюздрук". Рэалізавана 110 экзэмпляраў. Прыз — электрачайнік. Яшчэ раз віншуем лаўрэатаў абодвух конкурсаў з каштоўнымі прызамі! Свае пыласосы, электрачайнікі, электрафены і электрапрасы, паважаныя пераможцы, можна атрымаць у рэдакцыі пры наяўнасці пашпарта, пачынаючы з сённяшняга дня. Калі па нейкіх прычынах забраць свае прызы не атрымаецца, то супрацоўнікі рэдакцыі пастараюцца іх уручыць вам па месцы пражывання ў бліжэйшы час падчас паездкі па рэгіёнах у рамках правядзення чарговай падпісной кампаніі. Кар. "Звязды". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынікі падпіскі на газету "Звязда" на 1-е паўгоддзе і першы квартал 2011 года нагадалі ў чарговы раз, што старэйшае ў краіне, адзінае рэспубліканскае штодзённае...
|
|