Шчупак — 12 кілаграмаў!
08.02.2011
—
Новости Общества
|
Днямі ў доме Міхаіла Місуны з Мядзела было людна: сябры і родныя прыйшлі кожны па свой кавалак 12-кілаграмовага шчупака, якога злавіў гаспадар.
Сябар пабег прасіць на дапамогу кагосьці з рыбакоў. Людзей на возеры было мала. Ды і далёка ўсе былі... Давялося ехаць дамоў, — а я тым часам не выпускаў леску з рук, — па пяшню. Ёй мы прабуравілі большую лунку і, нарэшце, выцягнулі рыбіну. Дома "трафей" рассеклі на кавалкі па пяць сантыметраў і раздалі родным і сябрам. Сабе загатавалі літр ікры, якую па смаку не адрозніш ад чырвонай, і нарыхтавалі клёцак па сваім фірменным рэцэпце: у фарш дабавіць сала і клёцкамі варыць, як юшку. Смаката, пальчыкі абліжаш! Аляксандр СЯНЮЦЬ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ў доме Міхаіла Місуны з Мядзела было людна: сябры і родныя прыйшлі кожны па свой кавалак 12-кілаграмовага шчупака, якога злавіў гаспадар. |
|