Малы бізнэс — лакмусавая паперка для ўрада
09.02.2011
—
Новости Общества
|
План мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы № 4 ужо падрыхтаваны, пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі Аляксандр Ліхачэўскі, дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі. Ён адзначыў, што зараз ідзе яго дашліфоўка і дапрацоўка, а сам дакумент адпраўлены ў Адміністрацыю Прэзідэнта, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў, Вышэйшы гаспадарчы суд, Камітэт дзяржкантролю і іншыя зацікаўленыя органы. Паводле слоў Яўгена Сямёнава, намесніка начальніка ўпраўлення развіцця прадпрымальніцтва Дэпартаменту па прадпрымальніцтве Мінэканомікі, у праекце плана пазначана каля 140 нарматыўна-прававых актаў, якія будуць перагледжаны. Ён жа адзначыў, што спачатку іх колькасць была ў раёне 50, але паціху пераваліла за сотню. Яраслаў Ліхачэўскі таксама нагадаў, што Дырэктыву №4 нельга разглядаць як першы крок да паляпшэння бізнэс-клімату: — Такія мерапрыемствы праводзяцца ў рамках пачатай у 2008 годзе лібералізацыі, і прыняцце Дырэктывы №4 не з'яўляецца адзіным крокам, які раз і назаўсёды палепшыць бізнэс-клімат у краіне, бо прыняцце гэтага дакумента — чарговы крок на шляху разняволення эканамічных адносін усіх суб'ектаў гаспадарання. Пры тым заўважце: не толькі малога прыватнага бізнэсу, але і сярэдняга, буйнога, і таксама дзяржаўнага. Малы бізнэс тут хутчэй за ўсё выступае ў ролі лакмусавай паперкі, якая дазваляе грамадству і ўраду ацэньваць эфектыўнасць мер па стварэнні найбольш спрыяльных ўмоў. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
План мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы № 4 ужо падрыхтаваны, пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі Аляксандр Ліхачэўскі, дырэктар Дэпартамента па...
|
|