І джыпа трапяткі палёт
15.02.2011
—
Новости Общества
|
На працягу двух дзён, 12 і 13 студзеня, непадалёк ад Мінска ўпершыню праходзіў пешы этап чэмпіянату Беларусі па джып-спрынце. Гэты від гонак прыцягвае да сябе ўвагу як тытулаваных спартсменаў з ралі-рэйдаў, так і гледачоў. І сапраўды, джып-спрынт не проста спаборніцтва, гэта праверка пілотаў на майстэрства кіравання, а машыны — на трываласць і магутнасць. У гэты раз спартсменам трэба было пераадолець чатыры заезды па восем кругоў — слізкая траса, шматлікія павароты, трамплін, дзе ўдзельнікі спаборнічалі не толькі за самы доўгі скок, але і глядацкія апладысменты. На жаль, гэтыя марозныя выхадныя перашкодзілі вялікай колькасці гледачоў паназіраць за спаборніцтвамі, што не скажаш пра ўдзельнікаў. У першы дзень на трасу выйшлі дваццаць тры экіпажы, якія спаборнічалі ў аматарскай катэгорыі. Першае месца "забралі" мінчане Георгій і Настасся Панасюк.
У другі дзень спаборнічалі шэсць экіпажаў на падрыхтаваных уседарожніках. Сёлета бясспрэчным лідарам стаў маскоўскі экіпаж Сяргея Савенкі і Георгія Сабліна на спартыўным аўтамабілі Bowler Wіldcat. Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу двух дзён, 12 і 13 студзеня, непадалёк ад Мінска ўпершыню праходзіў пешы этап чэмпіянату Беларусі па джып-спрынце. Гэты від гонак прыцягвае да сябе ўвагу як...
|
|