У нядзелю маразы крыху адпусцяць, але ненадоўга. 21.by

У нядзелю маразы крыху адпусцяць, але ненадоўга

18.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ сёння ў большасці раёнаў краіны будзе адчувацца ўплыў халоднага скандынаўскага антыцыклону, які забяспечыць малавоблачнае без ападкаў надвор'е, толькі на паўднёвым захадзе пройдзе невялікі снег, мяцеліца, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Тэмпература будзе вагацца ад мінус 4 градусаў па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да 15 марозу па паўночным усходзе Віцебшчыны.

Марознае надвор'е захаваецца і ў суботу. Уначы будзе пераважна 14—21, на паўночным усходзе 23—29 марозу, удзень — у межах мінус 10—17 градусаў. На паўднёвым захадзе пройдзе кароткачасовы снег, мяцеліца. Там уначы — 7—13, удзень — 3—9 марозу.

У нядзелю атмасферныя франты пачнуць гаспадарыць ужо і ў цэнтральным рэгіёне Беларусі. Пройдзе снег, чакаецца слабая мяцеліца. Маразы аслабнуць. Уначы будзе мінус 12—19, аднак на поўначы яшчэ да 20—25, месцамі нават да 29 марозу, удзень — мінус 9—16. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях уначы 7—11, удзень — 3—8 марозу.

У першыя дні наступнага тыдня ўначы прагназуецца 10—17 градусаў ніжэй за нуль, толькі на поўначы да мінус 18—25, удзень — 6—13 марозу. Аднак з чацвярга да нас завітае арктычны антыцыклон. Маразы ўзмацняцца ўначы да 16—23, месцамі да мінус 25—30, удзень — 10—17, на паўднёвым захадзе — 3—9 марозу.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ сёння ў большасці раёнаў краіны будзе адчувацца ўплыў халоднага скандынаўскага антыцыклону, які забяспечыць малавоблачнае без ападкаў надвор'е, толькі на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика