Сяргей Румас: "Наша асноўная задача — стварэнне спрыяльных умоў вядзення бізнэсу...". 21.by

Сяргей Румас: "Наша асноўная задача — стварэнне спрыяльных умоў вядзення бізнэсу..."

19.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У праграме дзейнасці беларускага ўрада на 2011—2015 гады істотны ўпор зроблены на пэўныя мерапрыемствы па ўдасканаленні заканадаўства

Іх рэалізацыя, зазначыў намеснік прэм'ер-міністра Сяргей Румас на пашыраным пасяджэнні пастаяннага камітэта пры Кансультатыўным савеце па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Беларусі, дазволіць стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення прадпрымальніцкай і інвестыцыйнай дзейнасці.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, прыцягненне інвестыцый у аб'ёмах, якіх будзе дастаткова для эфектыўнага руху айчыннай эканомікі наперад, з'яўляецца адной з найбольш складаных задач, што стаяць сёння перад урадам. Ужо сёлета краіна павінна выйсці на тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал на ўзроўні 116-117 працэнтаў, з якіх не менш за 21 працэнт павінна быць забяспечана знешнімі крыніцамі. Для збалансаванага развіцця эканомікі аб'ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове павінен скласці 6,4 мільярда долараў ЗША. "У адносінах да 2010 года нам неабходна прырасці ў пяць разоў, — удакладніў Сяргей Румас.

Каб рэалізаваць задуманае, падкрэсліў намеснік прэм'ера, неабходныя новыя падыходы. Таму зараз у краіне распрацоўваецца стратэгія прыцягнення прамых замежных інвестыцый на аснове кластарнага падыходу. Новы падыход дазволіць выкарыстоўваць прадукцыю, якая выпускаецца прадпрыемствамі з замежным капіталам, для замяшчэння імпартных аналагаў, а пры неабходнасці кропкава запрашаць у Беларусь канкрэтных інвестараў для вытворчасці асобных відаў камплектуючых і сыравіны, загадзя ведаючы, на якіх айчынных прадпрыемствах яны будуць запатрабаваныя.

Сяргей Румас заявіў, што ўрад мае намер ужо ў першым паўгоддзі гэтага года забяспечыць прыняцце ўсіх нарматыўна-прававых актаў для рэалізацыі Дырэктывы №4. "Наступны крок — у максімальна сціслыя тэрміны развіць іншыя палажэнні Дырэктывы праз адпаведныя змяненні ў заканадаўстве", — адзначыў ён. Учора ўрад разглядаў план мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы. "План вялікі, у яго ўвайшлі практычна ўсе прапановы прадпрымальніцкіх колаў, — паведаміў Сяргей Румас. — План прадугледжвае толькі некалькі мерапрыемстваў, якія будуць рэалізаваны ў 2012 годзе, усе ж асноўныя мерапрыемствы будуць рэалізаваны сёлета". У прыватнасці, будзе адбывацца далейшае зніжэнне падатковага цяжару суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці і завершыцца праца па спрашчэнні па- датковага адміністравання. Таксама будзе рэзка актывізавана работа па ўдасканаленні бухгалтарскага ўліку, максімальным збліжэнні нацыянальнага заканадаўства з міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці. Ужо ў бліжэйшы час істотна скароціцца колькасць абавязковых першасных уліковых дакументаў. Адной з асноўных задач для ўрада з'яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання ў Беларусі канкурэнтаздольнага фінансавага рынку, здольнага задавальняць патрэбы эканомікі ў інвестыцыйных рэсурсах. У якасці задач па яго развіцці вызначаны істотны рост банкаўскага сектара, а таксама выхад з зародкавай формы развіцця страхавога сектара, рынку каштоўных папер, сектара вытворных фінансавых інструментаў, а таксама рынку лізінгавых паслуг.

"Сёння мы ставім перад сабой амбіцыйную задачу — стварыць неабходнае канкурэнтнае асяроддзе і высока матываванага ўласніка, — адзначыў віцэ-прэм'ер. — Гэта дазволіць павысіць эфектыўнасць вытворчасці не толькі ў канкрэтных арганізацыях, але і ў цэлым у Беларусі". Для гэтага прадугледжваецца выкарыстоўваць сучасны інструментарый прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці. Урад падрыхтаваў трохгадовы план прыватызацыі 245 прадпрыемстваў і план пераўтварэння 134 дзяржпрадпрыемстваў у ААТ. Пры гэтым прапрацоўваецца магчымасць дыферэнцыяцыі падыходаў пры продажы акцый ААТ, якія належаць Беларусі. Паводле слоў Сяргея Румаса, мяркуецца, што рашэнні аб продажы акцый ААТ, якія ўключаны ў план прыватызацыі, будуць прымацца Дзяркаммаёмасцю самастойна, а на разгляд Прэзідэнта будуць выносіцца канкрэтныя прапановы аб продажы ААТ, якія забяспечваюць функцыянаванне значных галін эканомікі.

У сваю чаргу, намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур паведаміў, што падрыхтаваны праект указа аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн і тарыфаў узамен дзейнага Указа №285. Мяркуецца, што ён будзе ўведзены ў сакавіку гэтага года. Гэтым дакументам вызначана, што дзяржаўнае рэгуляванне цэн будзе ажыццяўляцца на вельмі абмежаваны пералік тавараў, работ і паслуг, у прыватнасці, на прадукцыю натуральных манаполій і невялікі пералік сацыяльна-значных тавараў. Што ж датычыцца тавараў, работ і паслуг, якія не ўвайшлі ў згаданы пералік, то цэны і тарыфы на іх будуць устанаўлівацца суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці з улікам канкурэнцыі, што склалася ў той ці іншай галіне. Андрэй Тур згадаў, што ў праекце ўказа прадугледжваецца адмена некаторых нормаў, у тым ліку права ўрада ўстанаўліваць гранічныя індэксы змянення цэн і тарыфаў. Будзе таксама адменена абавязковая рэгістрацыя цэн і тарыфаў на новыя віды платных паслуг, у прыватнасці, медыцынскіх. "Іх адмена, — падкрэсліў намеснік міністра эканомікі, — дазволіць значна спрасціць працэдуры ў галіне цэнаўтварэння для суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці і істотна скараціць дакументаабарот".

Андрэй Тур таксама праінфармаваў, што міністэрства падрыхтавала і накіравала ва ўрад праект пастановы аб зацвярджэнні пераліку адміністратыўных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах дзелавых колаў, дзе істотна скарочаная колькасць такіх працэдур. Паводле яго слоў, калі міністэрства займалася гэтым пытаннем, высветлілася, што колькасць адміністратыўных працэдур не паддаецца ўліку: згодна з інфармацыяй некаторых міністэрстваў, якія прадставілі звесткі, гэтых працэдур было больш за 8 тысяч. У якасці прыкладу Андрэй Тур згадаў, што ў адной вобласці працэдур па адной установе было 17, а ў другой па гэтай жа ўстанове — 178. "Уяўляеце, якая разнастайнасць і магчымасць бязмежжа ў гэтых справах, — падкрэсліў ён. — Таму праца па скарачэнні працэдур працягваецца". Між іншым, у падрыхтаваным праекце ўніфікаваныя адміністратыўныя працэдуры па ўсіх міністэрствах і абласцях, іх у пераліку 743. Разам з тым, Мінэканомікі пры рэалізацыі Дырэктывы даручана ў бліжэйшы час распрацаваць наступны дакумент, якім прадугледжваецца скарачэнне адміністратыўных працэдур. Міністэрства, паведаміў Андрэй Тур, падрыхтавала шэраг прапаноў, якія прадугледжваюць скарачэнне яшчэ 114 адміністратыўных працэдур.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У праграме дзейнасці беларускага ўрада на 2011—2015 гады істотны ўпор зроблены на пэўныя мерапрыемствы па ўдасканаленні заканадаўства Іх рэалізацыя, зазначыў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика