"А я думаю так..." - Пытаецца люты, ці добра ногі абуты?. 21.by

"А я думаю так..." - Пытаецца люты, ці добра ногі абуты?

24.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Так даўней казалі беларусы. А сёлета нават сіноптыкі адзначаюць, халады яшчэ тыя, тэмпература на 6-10 градусаў ніжэйшая за норму. Як перажыць мароз: захутацца ў шалік ці тонамі піць гарачае малако? Як змагаюцца з холадам нашы суайчыннікі? Як вы змагаецеся з халадамі? Гражына Паўлоўская, выкладчык рускай літаратуры: — О! У мяне ёсць сродак: вечарам, калі прыходжу замерзлая і злая, заварваю зялёную гарбату, у якую дадаю бальзам "Чарадзей" альбо "Беларускі" <І>(усміхаецца — І.Л. ) . Цудоўны сродак! А пасля — гарачая ванна. Кацярына Багалейша, сцюардэса: — Адзяваю шмат пар калготак, а на іх — некалькі пар шкарпэтак. І заўсёды мінімум два шалікі, адзін пад паліто, другі — зверху. І яшчэ ў мяне звычка — я ў іх дыхаю, мне так цяплей. Не буду дыхаць у шалік — змерзну нашмат хутчэй (смяецца — І.Л. ) . Але нідзе яшчэ не змерзла, нават як у Маскве нядаўна была (а там мінус дваццаць). Галоўнае — трымаць у цяпле ногі, рукі і вушы. Я жыву ў цёплай краіне, поўны камплект зімніх прыбамбасаў мне зусім непатрэбны. У мяне заўжды ёсць, так бы мовіць, універсальны набор: я апранаю дэмісезонны верх і такія ж боцікі. Дадаткова вар'ірую ступень цяпла: зімна — пабольш шкарпэтак і легінсы. Легінсы ёсць тэрмальныя — кладуцца, як калготы, але як у іх цёпла! Апрануў пад джынсы — і нічога не страшна. Міхась Равуцкі, журналіст: — Я хаджу ў валёнках! Набыў іх у Смілавічах гады два таму. І вось ужо другую зіму яны цудоўна служаць. Галоўнае, у іх цёпла і ўтульна. Нават на працу ў іх прыходжу, там ужо, вядома, пераабуваюся. Валёнкі светлыя, у жаночых мадэлях звычайна кветачкамі аздабляюць, а я час ад часу наклейваю на іх аплікацыю. Якую? Герояў анімацыі (усміхаецца — І.Л. ) , Спайдар-мена, напрыклад. Гэта любімыя героі майго сына. Мы з ім нават часам спаборнічаем, у каго лацвей атрымаецца, бо ён таксама носіць валёнкі. Марыя Есьман, "Міс Інтэркантыненталь Еўропа"-2009, мадэль: — Як змагаюся з халадамі? Сяджу ва ўніверсітэце, тут вельмі цёпла (смяецца — І.Л. ) . Калі іду на вуліцу, я заўсёды падобная на снегавіка: цёплы шалік, капюшон, світар, цёплыя штаны. Увогуле, зранку прачынаюся гарачай гарбатай. Вечарам — таксама гарбата, а яшчэ гарачыя душ ці ванная. Анна Гайгер, аташэ па пытаннях прэсы і культуры Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску: — Ідучы на двор, стараюся апранаць цяплейшае адзенне, а з сябрамі — сустракацца не на вуліцы, а ў кватэры. П'ю шмат цёплай гарбаты. Таксама займаюся спортам. Але зноў жа — не на дварэ, а ў памяшканні. Аляксандр Ціхановіч, спявак: — Апранаюся цяплей. Пад пухавіком у мяне абавязкова джэмпер ці світар, каб было цяплей для спіны, ды і каб лёгкія саграваліся. Мяне так бацькі навучылі. А ўвогуле — трэба трымаць у цяпле ногі, ад іх усё і залежыць. Не трэба дапускаць, каб прамакалі. А каб сагрэцца ўнутры, варта есці часнок і пабольш вітаміну С: садавіну, салодкі перац, моркву, буракі ў любым выглядзе і яблыкі. Апытваў Ілья ЛАПАТО.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так даўней казалі беларусы. А сёлета нават сіноптыкі адзначаюць, халады яшчэ тыя, тэмпература на 6-10 градусаў ніжэйшая за норму. Як перажыць мароз: захутацца ў шалік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика