Cіла дабрыні. 21.by

Cіла дабрыні

24.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напрыканцы мінулага года на Чэмпіянаце свету па тайскім боксе ў Бангкоку новымі перамогамі парадавалі беларускія спартсмены. Яны прывезлі дадому ажно шэсць медалёў — пяць залатых і бронзавы. Зборная Беларусі па гэтым відзе спорту — пакуль адзіная, здольная супрацьстаяць тайскім байцам. Як жа атрымалася, што менавіта беларускія спартсмены вырваліся на першыя пазіцыі, нават перамагаюць саміх тайцаў? — Сапраўды, з’ява гэта парадаксальная, і нашы перамогі многіх здзіўляюць, — гаворыць галоўны трэнер клуба “Булат джым” Юрый Булат. — Некаторыя тлумачаць поспехі беларусаў існаваннем у нас унікальнай сістэмы падрыхтоўкі спартсменаў. І я, дарэчы, з тым цалкам згодзен! Нам сапраўды ўдалося паставіць справу так, што арганічны сплаў трэнераў, арганізатараў, спартсменаў, а таксама добрая энергія, напорыстасць, настойлівасць старшыні Беларускай федэрацыі кікбоксінга і тайландскага бокса Валерыя Гайдукевіча часта прыводзяць нас да значных перамог. Тайскі бокс, ці муай-тай, — баявое мастацтва Тайланда. Узнікла больш за дзве тысячы гадоў таму, але сусветную вядомасць гэты від спорту набыў у другой палове XX стагоддзя. На пачатку 90-х тайскі бокс з'явіўся ў Беларусі. Першы тайскі спортклуб “Чынук” тут заснаваў Андрэй Грыдзін, які выхаваў цэлую плеяду спартсменаў міжнароднага ўзроўню. Што ж тычыць агульнапрызнанай талерантнасці беларусаў, то, як лічыць Юрый Булат, такая рыса характару таксама мае глыбокія гістарычныя карані. Як вядома, мы доўгі час жылі ў складзе шматнацыянальных дзяржаў, і каб выжываць, развівацца — трэба было не толькі самім быць моцнымі, але і вучыцца знаходзіць кампрамісы з людзьмі розных культур, канфесій. І гэта не магло не адбіцца на нацыянальным характары. “Мы сапраўды вельмі добразычлівыя, але і ў крыўду сябе ніколі не дадзім,” — добра ўсміхаецца мой субяседнік. Юрый Булат займаецца тайландскім боксам з 1993 года, выступае ў сярэдняй вазе. Дзесяціразовы чэмпіён Беларусі, трохразовы ўладальнік Кубка свету, Чэмпіён Еўропы і трохразовы Чэмпіён свету сярод аматараў, Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў. — Юрый, калі меркаваць па выніках, то і беларускія дзяўчаты таксама з моцным характарам: чатыры залатыя медалі з пяці прывезлі яны… — На Чэмпіянаце свету нашы дзяўчаты аказаліся найлепш падрыхтаванымі і занялі першае агульнакаманднае месца. І гэта сярод іншых удзельніц з 92 краін! А наша Кацярына Вандар’ева прызнана лепшым байцом свету сярод жанчын. — Цікава, якія нашы чэмпіёнкі ў звычайным жыцці? — Вельмі сімпатычныя, лёгкія ў зносінах, добрыя. На рынгу ж яны імклівыя, спрытныя і магутныя. — А вам калі-небудзь у рэальным жыцці даводзілася прымяняць прыёмы тайскага бокса? — Ніколі! Яшчэ хлапчуком я прачытаў інтэрв'ю з вялікім барацьбітом, шматразовым чэмпіёнам свету, пераможцам Алімпійскіх гульняў Міхаілам Маміяшвілі, які сказаў: “Сапраўдная сіла абавязкова павінна быць добрай”. Гэтыя словы сталі маім дэвізам, і вучняў я так выхоўваю. Вядома ж, уменне наносіць удары дае нам пэўныя перавагі перад іншымі ў крытычных сітуацыях. Гэта як нябачная зброя, якая заўсёды пры нас. Але беларускія трэнеры не культывуюць у душах выхаванцаў пачуцці перавагі. Так, ты можаш быць “злым”, але толькі на пляцоўцы. Іна Ганчаровіч
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мінулага года на Чэмпіянаце свету па тайскім боксе ў Бангкоку новымі перамогамі парадавалі беларускія спартсмены. Яны прывезлі дадому ажно шэсць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика