На ноце высокай духоўнасці. Юбілейны фестываль праваслаўных песнапенняў штогод збірае поўныя залы
01.03.2011
—
Новости Общества
|
Штогадовы фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”, месцам правядзення якога абраны горад храмаў Гродна, — гэта падзея не толькі ў царкоўным, але і ў свецкім жыцці. Першы быў прысвечаны дзесяцігоддзю адраджэння Гродзенскай епархіі, і вось ужо сёлета сам фестываль адзначыў дзесяцігадовы юбілей. На працягу чатырох дзён у канцэртных залах, дзе праходзілі выступленні ўдзельнікаў, быў аншлаг. Аўдыторыя па ўзросту — самая розная, і яе яднае атмасфера высокай духоўнасці.
Вялікая справа зберажэння і развіцця пеўчай праваслаўнай культуры, якую распачалі сумесна Гродзенская епархія і ўпраўленне культуры аблвыканкама, была падхоплена далёка за межамі Беларусі. За десяць гадоў фестываль стаў міжнародным. У сёлетнім, юбілейным, прынялі ўдзел 48 духоўных і свецкіх хароў і калектываў з розных куткоў Беларусі, а таксама з Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны, Расіі, Румыніі і Сербіі.Міжнароднае журы пад старшынствам члена Саюза кампазітараў Беларусі, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” протаіерэя Андрэя Бандарэнкі падвяло вынікі па васьмі намінацыях. У ліку пераможцаў — хор гродзенскага храма ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых і хор “Gaudeamus” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. На юбілейным фестывалі былі прысуджаны і спецыяльныя прызы. “Лепшым дырыжорам фестывалю” стала ганаровы дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь з Гродна Ларыса Іконнікава, званне “Лепшы саліст фестывалю” атрымаў Допчэ Томіч з Сербіі, спецыяльны прыз “За вакальны дэбют” прысуджаны гродзенцы Алесі Ненартовіч. А спецыяльнымі прэміямі за зберажэнне народных і мясцовых традыцый праваслаўнага песнапення ўзнагароджаны мінскі хор сястрыцтва храма Іконы “Усіх тужлівых радасць” і хор храма Праабражэння Гасподня з вёскі Дзярэчын Зэльвенскага раёна. Гран-пры за ўсю гісторыю “Каложскага Благавеста” атрымалі толькі чатыры калектывы. Пятым стаў канцэртны хор юнакоў харавой школы хлопчыкаў і юнакоў расійскага горада Канакова. Упершыню ў якасці галоўнага прыза пераможцу была ўручана бронзавая статуэтка аўтарскай работы гродзенскага скульптара Ула-дзіміра Панцялеева, якая стане сімвалам фестывалю. Яна ўвасабляе знакавыя вобразы хрысціянства і культуры прынёманскай зямлі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогадовы фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”, месцам правядзення якога абраны горад храмаў Гродна, — гэта падзея не толькі ў царкоўным, але... |
|