У Літве адбудзецца першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. 21.by

У Літве адбудзецца першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

01.03.2011 18:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Літве адбудзецца першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі Еўрапейскае радыё для Беларусі У верасні збяруцца больш за сто навукоўцаў з розных краін, каб абмеркаваць дасягенні найноўшай гісторыі Беларусі. Як паведаміў Еўрарадыё сябра аргкамітэту кангрэса Эдуард Мазько, маштабнае мерапрыемства праводзіцца для таго, каб Беларусь не закрывалася ад Захаду: "Акурат і месца канферэнцыі для гэтага вельмі пасуе – універсітэт Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. А ўвогуле мы хочам стварыць пэўную інтэлектуальную правакацыю: як мага шырэй зацікавіць беларускай тэматыкай тых, хто пра нашу краіну ведае мала". Сярод тэм секцый і дыскусій кангрэса заўялены "Беларуская мадэль", "1991-2011 – падсумаванне двух дзесяцігоддзяў", "Беларусь і Усходняе партнёрства", "Выбары ў Беларусі, 2008-2010: наступствы і перспектывы", "Беларуска-літоўскія стасункі – стан, перспектывы, перашкоды". Арганізатарамі з беларускага боку выступаюць Агенцыя гуманітарных тэхналогій і Цэнтр сацыяльных інавацый, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, сайт экспертнай супольнасці "Наше мнение", Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У верасні збяруцца больш за сто навукоўцаў з розных краін, каб абмеркаваць дасягенні найноўшай гісторыі Беларусі. Як паведаміў Еўрарадыё сябра аргкамітэту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика