Настаўніку было б 85
02.03.2011
—
Новости Общества
|
Cпоўнiлася 85 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага публiцыста, пiсьменнiка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублiкi Беларусь Барыса Васiльевiча Стральцова. Ён нарадзiўся ў 1926 годзе ў вёсцы Хутар Быхаўскага раёна. У 1951 годзе паступiў на завочнае аддзяленне фiлалагiчнага факультэта Белдзяржунiверсiтэта i сумяшчаў вучобу са штатнай пасадай лiтсупрацоўнiка, а затым i загадчыка аддзела газеты "Чырвоная змена" . Працаваў у газетах "Лiтаратура i мастацтва", "Звязда" . У 1969 годзе Барыс Стральцоў прыйшоў на работу ў БДУ спачатку выкладчыкам факультэта журналiстыкi, а затым загадчыкам кафедры тэорыi i практыкi савецкай журналiстыкi. Барыс Васiльевiч — адзiн з заснавальнiкаў навуковай школы беларускай журналiстыкi. Ён не проста навучаў журналiстыцы студэнтаў, а фармiраваў, ствараў прафесiяналаў. Ён стварыў дзясяткi манаграфiй, навучальных дапаможнiкаў, напiсаў сотнi публiцыстычных артыкулаў. Тонкi знаўца i захавальнiк роднай беларускай мовы, Барыс Стральцоў вядомы i як таленавiты пiсьменнiк. Яго пяру належыць раман "Мiж крутых берагоў", зборнiкi апавяданняў i аповесцяў "Вячэрняя планета", "Метраном памяцi". Пiсьменнiка па праву лiчылi каралём беларускага нарыса. Быў аўтарам сцэнарыяў некалькiх дакументальных фiльмаў, а таксама склаў шэраг альбомаў. За вялiкi ўклад у развiццё журналiстыкi i кнiгу "Публiцыстыка" Барысу Стральцову ў 2001 годзе прысуджана спецыяльная прэмiя Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Памёр Барыс Стральцоў у 2009 годзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Cпоўнiлася 85 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага публiцыста, пiсьменнiка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублiкi Беларусь Барыса Васiльевiча Стральцова. |
|