Астаповіч Латушку: Спыніце руйнаванне і пакарайце вінаватых
03.03.2011 18:41
—
Новости Общества
|
Астаповіч Латушку: Спыніце руйнаванне і пакарайце вінаватых Пачаўся знос будынкаў першай мінскай электрастанцыі. Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звярнуўся з адкрытым лістом да міністра культуры.
У мінулыя выходныя пачаўся знос помніка архітэктуры канца ХІХ ст. — комплексу будынкаў першай мінскай цеплаэлектрастанцыі. Праводзіць працы СТАА "Эліт Эстэйт". На гэтым месцы будзе збудаваны гатэльны комплекс "Кемпінскі", планы пра з’яўленне якога былі агучаныя яшчэ ў верасні 2009 г. Тады ў прэсе з’явілася інфармацыя пра магчымы знос помніка архітэктуры. Дзякуючы розгаласу разбурэнне станцыі ўдалося адцягнуць. У студзені 2010 г. Міністэрства культуры заявіла, што не выключае магчымасці захавання гістарычных будынкаў першай мінскай электрастанцыі і адаптацыю іх у будучы гатэльны комплекс. Тады Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры не знайшла прававога абгрунтавання для выключэння былой электрастанцыі з Дзяржспісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Адначасова сябры Рады прызналі магчымым пабудову ў раёне цырка гатэльнага комплексу пры ўмове "рэканструкцыі з рэстаўрацыяй азначанага помніка, абмежаванняў па вышыні плануемых збудаванняў і выканання міжнародных рэгламентаў". І вось праз год пачалося разбурэнне помніка архітэктуры, санкцыянаванае Міністэрствам культуры, як вынікае з І толькі ў выпадку, калі неабходнасць такіх дзеянняў "выклiканая правядзеннем мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў стыхiйных бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў", — адзначае ў лісце да міністра Антон Астаповіч. Ён заклікае Паўла Латушку ануляваць рашэнне па зносе будынкаў станцыі і жорстка пакараць адказных за прыняцце незаконнага рашэння. *** Комплекс будынкаў былой электрастанцыі з’яўляецца ўнікальным для Беларусі ўзорам прамысловай архітэктуры. Знаходзіцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў, адносіцца да 3-й катэгорыі матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей. Станцыя была пабудаваная ў 1895 годзе. Складалася з дзвюх паравых машын магутнасцю 50 i 100 конскiх сiл з трыма дынама-машынамi пастаяннага току напружаннем 120 вольт i токам 250 ампер кожная. Спачатку станцыя забяспечвала электрычнасцю цэнтральную частку горада. Побач са станцыяй быў збудаваны гатэль у стылі мадэрн, які не адно дзесяцігоддзе выкарыстоўваўся мінскім цыркам. Адзначым таксама, што будынкі першай сталічнай электрастанцыі былі ўлюбёнымі аб'ектамі творчасці мінскіх мастакоў-графікаў — А. Тычыны, А. Астаповіча, М. Друшчыца, П. Гуткоўскага ды інш. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачаўся знос будынкаў першай мінскай электрастанцыі. Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звярнуўся з адкрытым лістом да міністра культуры. У... |
|