Двайное свята ў глыбінцы. 21.by

Двайное свята ў глыбінцы

05.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі павіншаваў жанчын з глыбінкі са святам, уручыў падзячныя лісты Міністэрства за значны асабісты ўклад, за рэалізацыю інфармацыйнай палітыкі.

Учора ён наведаў Новалукомль, сталіцу беларускай энергетыкі. Невыпадкова член урада прыехаў у Чашніцкі раён, бо жыхары менавіта гэтага раёна выбралі яго дэлегатам Усебеларускага Сходу. І на працягу пяці гадоў міністр будзе прадстаўляць інтарэсы рэгіёна: сустракацца з людзьмі, па магчымасці дапамагаць у вырашэнні праблем. У сваім звароце да прысутных міністр нагадаў, што жанчыны ніколі не падводзяць, і калі бяруцца за справу, даводзяць яе да канца.

У другой палове дня ў Новалукомльскім Палацы культуры энергетыкаў пачалася святочная акцыя. Упершыню ўшанавалі сёлетніх уладальнікаў тытула "Чалавек года Чашніччыны" — самых годных людзей, прадстаўнікоў розных галін народнай гаспадаркі, а таксама жанчын — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, шматдзетных маці. Дарэчы, сярод 16 намінантаў амаль палова жанчыны. Адбыўся канцэрт, выступіць у якім запрасілі вядомую вакальную групу "Чысты голас". Сваё майстэрства прадэманстравалі і лепшыя калектывы раёна.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі павіншаваў жанчын з глыбінкі са святам, уручыў падзячныя лісты Міністэрства за значны асабісты ўклад, за рэалізацыю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика