Спакуса на сняданак. 21.by

Спакуса на сняданак

05.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Гара самацветаў" для каханай

Вашы незаменныя памочнікі ў барацьбе за жаночую прыязнасць: банка чырвонай ікры, дзясятак яек, літр малака, 5 сталовых лыжак мукі, 400 г смятаны, крыху солі, разрыхляльніку, куркума (жоўты імбір па-простаму) на кончыку нажа. Апошняя спатрэбіцца ў двайным аб'ёме — каб падфарбаваць і цеста, і падліўку. На соус пойдзе яшчэ 100 г вяршкоў 33-працэнтнай тлустасці, 50 г сыру "Дор блю" і столькі ж белага сухога віна.

Кулінарная феерыя: пачнем з уласна амлету. Замешанае цеста выліваем на разагрэтую патэльню з лыжкай сланечнікавага алею. Паралельна падаграваем смятану. Атрыманы амлет-блінец выкладваем на талерку і, не шкадуючы, мажам смятанай. Гэтак жа любоўна сыплем самацветамі — ікрынкамі. І памятаем, што для каханай жанчыны нічога не шкада! У думках аб прыгожым не забываемся, што час ужо і другім блінцом заняцца. У прынцыпе, гатаваць так можна настолькі доўга, наколькі хопіць вашай шчодрасці. На фестывалі ж публіцы давялося частавацца торцікам з шасці слаёў! Усё гэта хараство палітае яшчэ і сырным соусам. Для яго прыгатавання віно падагрэем (каб выпарыўся алкаголь, інакш адтопяцца ад яго нашы вяршкі). Разам з ім растопім "Дор блю". Вось цяпер у наша варыва дададзім вяршкі. Падагрэем, не даводзячы да кіпення. Здымаем з агню. Застылы соус загусцее. Упрыгожваем смакату кропам, лімонам і чырвонай рыбкай.

Абдымкі з пацалункамі непазбежныя!

Жанчыны — істоты непрадказальныя. Яны могуць закруціць носам ад вельмі каштоўнай дыхтоўнай рэчы, падоранай "з самых добрых меркаванняў", і да глыбіні душы ўзрадавацца чыстай пусцяковіне. Якой-небудзь чуллівай любоўнай запісачцы. А ўсё таму, што нішто так не ўпрыгожвае жанчыну як... мужчынская ўвага. Кампліменты, шчырыя прызнанні, серэнады і ўсялякія прыгожыя рамантычныя жэсты — ад іх красуня тае, як снег з надыходам вясны. Здаўна заўважаны лекавы эфект для дамскага настрою ад вячэры пры свечках. Але ж хто сказаў, што трэба чакаць наступлення цемры для спакушэння! Мы настойліва рэкамендуем пачынаць уцехі яшчэ ранічкаю. Са сняданку ў ложак!

Іду ў заклад, першая страва, пра якую вы падумалі, — амлет! Але ж у нас свята, таму і амлет будзе не абы-які. З ікрой (сакавік жа не ўвесь год доўжыцца, не скнарнічайце!) і соусам з сыру "Дор блю" (так-так, каханую трэба ўлагодзіць). Такі, як у пераможцы фестывалю кулінараў-аматараў на прызы Рhіlірs Андрэя Саўчанкі. Яго кулінарны шэдэўр "Гара самацветаў" — гэта цэлая горка амлетаў, шчодра здобраных вытанчанай падліўкай ды бурштынавымі ікрынкамі (рэцэпт прыкладаецца). Чым вам не святочны торт?! Смакуючы непараўнаны ласунак, не верылася, што гэта плён намаганняў не масцітага шэф-кухара, а звычайнага супрацоўніка аўтамабільнай кампаніі. Разам з душэўным і шчырым перфомансам у жанры вуснага кіно ён мігам пакарыў жаночае журы. А вось там ужо былі і прафесійныя кулінары. Многія з іх упершыню выступілі ў такім амплуа: калі гатавалі не яны, а для іх. Нават самы суровы крытык пры такіх абставінах раздобрыцца. Ды наогул атмасфера кулінарнай пляцоўкі такая смачная і свойская, што ўсе госці фестывалю адчулі сябе нібы і не ў гасцях. Гэта агульная заслуга арганізатараў, якія разбавілі чаргаванне страў апетытнымі конкурсамі, і саміх удзельнікаў — непасрэдных, гумарных і вынаходлівых. Вось вам іх ідэі, як можна спакусіць сняданкам сваю музу.

Аматарка салодкага пальчыкі абліжа ад наліснікаў. Калі будзе ласавацца імі з цуда-канфіцюрам. Яго Ілья Прохараў, памочнік генеральнага дырэктара холдынга, назваў "разынкай" сваёй стравы. Апельсін, мёд, карыца і цёрты шакалад — м-м-м, суцэльная асалода. Удалыя для пасцельнага сняданку і маркоўныя кексы, якія таксама можна есці рукамі. А глазуру (з лайма, соку і цэдры лімона, маскарпоне і сыру "Філадэльфія") яшчэ і злізваць можна... вой, працягваць аповед не будзем! "Тут ёсць імбір, карыца, гваздзіка... што яшчэ ўзбуджае?!" — рэкамендуе свой пачастунак дырэктар па развіцці бізнэсу Макс Астахаў. Зачараваць любую ласуху здольнае і суфле з буякоў.

Іншая справа — заўзятыя змагаркі за фігуру. Для іх стравы, лепшай за салату, і не прыдумаеш. "Свежае дыханне" (з памідораў, салодкага перцу, брынзы, грэцкіх арэхаў, лімоннага соку і аліўкавага алею) — для аматарак ранішніх пацалункаў. Але ж нішто не будзе з'едзена з такім апетытам, як... бездакорна прыгатаваны стэйк. Дадамо латуку, пекінкі, чэры, кукурузы ды сыру фета. І яркі акцэнт — мядова-гарчычная запраўка. Нават самая далікатная прынцэска будзе ўпісваць за абедзве шчакі!

І не забудзьцеся: падаваць рамантычны сняданак лепш з духмянай кавай, свежавыціснутым сокам, кветкамі і... любоўю! Прычым не толькі па святах. Тады, паверце, без жаночай ласкі вы не застанецеся.

Ала МАЧАЛАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Гара самацветаў" для каханай Вашы незаменныя памочнікі ў барацьбе за жаночую прыязнасць: банка чырвонай ікры, дзясятак яек, літр малака, 5 сталовых лыжак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика