Вясна — час кахаць. 21.by

Вясна — час кахаць

11.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 сакавіка раніцай жыхары Магілёва, якім давялося прайсці па вуліцы Ленінскай у самым цэнтры горада, адчулі, што нарэшце прыйшла вясна. І справа не толькі ў каляндарнай даце, раставанні снегу і яркім сонейку, а ў рамантычных учынках закаханых.

На ствалах дрэў каля інтэрната Беларуска-Расійскага ўніверсітэта з'явіліся прыватныя аб'явы: "Наташа!!! Я хачу быць з табой!!!" Ёсць і подпіс пад гэтым публічным выступам: "Стас".

Напэўна, шмат магіляўчанак сёння па-добраму пазайздросцілі незнаёмай Наташы: толькі самае светлае пачуццё можа натхніць на такі крэатыўны ўчынак. Спадзяёмся, што Наташа прачытае прызнанне Стаса і будзе таксама прыемна ўражана. Жадаем шчасця і кахання маладым людзям! З вясной!!!

Ілона Іванова. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 сакавіка раніцай жыхары Магілёва, якім давялося прайсці па вуліцы Ленінскай у самым цэнтры горада, адчулі, што нарэшце прыйшла вясна. І справа не толькі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика