Зборніца, Ізбор, Узбор. 21.by

Зборніца, Ізбор, Узбор

12.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Субота на першым тыдні Вялікага посту насіла назву Зборавай суботы.

 На Палессі ў гэты дзень выконвалі абрад "споведзі дзежкі". Дзяжу, у якой рыхтавалі рошчыну, накрывалі новым ручніком, абкурвалі воскам, а на дно клалі вугельчык. У гэты дзень у ёй не замешвалі цеста, бо лічылі, што "цяжка будзе ісці дзежцы на споведзь". Гэты абрад арганічна ўваходзіў у больш шырокае кола абрадавых дзеянняў, накіраваных на падрыхтоўку і пераход чалавека ў стан доўгатэрміновага ўстрымання ад скаромнага. Чалавек павінен быў ачысціць свой арганізм, удасканаліць-упарадкаваць свой духоўны свет, а таксама правесці абрад ачышчэння з асноўнымі побытавымі рэчамі. Усё гэта было накіравана на фізічнае і духоўнае абнаўленне, якое павінна было падрыхтаваць чалавека да самай неардынарнай падзеі года — святкавання дня Уваскрасення Ісуса Хрыста.

Нядзеля на першым тыдні Вялікага посту насіла назву Зборніца, Ізбор, Узбор. Асабліва гэтае свята распаўсюджана на Віцебшчыне.

 Ужо сама назва гэтага святочнага дня сведчыць аб тым, што чалавек, які перажыў цяжкі зімовы перыяд, рыхтаваўся да пачатку вясновых сельскагаспадарчых работ. У некаторых валачобных песнях Збор стаіць на першым месцы сярод усіх гадавых святаў:

 <І>А што напярод да й святы Ізбор...

А святы Ізбор да й лемяшы купіў.

Гэтым самым падкрэсліваецца яго значнасць у гадавым цыкле сельскагаспадарчых работ.

 А яшчэ казалі, што "ў Зборніцу ўсе залётныя птушкі збіраюцца за морамі і адлятаюць бліжэй да нас — на столькі міляў, колькі дзён прайшло ад Грамніц да Зборніцы".

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Субота на першым тыдні Вялікага посту насіла назву Зборавай суботы.  На Палессі ў гэты дзень выконвалі абрад "споведзі дзежкі". Дзяжу, у якой рыхтавалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика