"Эканомілі" на хворых
17.03.2011
—
Новости Общества
|
У Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспасэры выяўлены крадзеж дарагіх прэпаратаў Пад падазрэнне, паводле звестак прэс-афіцэра Першамайскага РУУС Вольгі Куцько, трапілі медсястра і старшая медсястра аднаго з аддзяленняў установы аховы здароўя. Увогуле выкрадзена лекаў на суму не менш як 59 мільёнаў рублёў. Мяркуецца, што падазроныя, якія атрымлівалі дарагія медпрэпараты, пры ўвядзенні іх хворым свядома змяншалі дозы: такім чынам і атрымліваліся "лішкі". Падчас вобыску ў медсястры была знойдзеная і канфіскаваная партыя дарагіх прэпаратаў для лячэння анкалагічных захворванняў, якія раней паступілі ў анкадыспансэр для лячэння хворых. Да таго ж у жанчыны знайшлі і буйную суму наяўных грошай, якія, як мяркуецца, яна атрымала за партыю выкрадзеных лекаў. Праваахоўнікамі ўжо высветлена, што "зэканомленыя" прэпараты рэалізоўваліся праз наладжаную сетку пасрэднікаў у краіны Садружнасці. Адметна, што кошт некаторых прэпаратаў на "чорным рынку" даходзіў да 6,5 мільёна рублёў за ўпакоўку. Следства працягваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспасэры выяўлены крадзеж дарагіх прэпаратаў Пад падазрэнне, паводле звестак прэс-афіцэра Першамайскага РУУС Вольгі... |
|