ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
17.03.2011
—
Новости Общества
|
ААН папрасілі дазволіць кропкавыя ўдары па Лівіі
Праект рэзалюцыі па сітуацыі ў Лівіі, прапанаваны Савету Бяспекі ААН Францыяй, Вялікабрытаніяй і Ліванам, прадугледжвае нанясенне кропкавых удараў па Лівіі. Пра гэта ў сваім блогу напісаў міністр замежных спраў Францыі Ален Жупэ. Як заявіў палітык, эканамічныя і палітычныя санкцыі, уведзеныя раней супраць рэжыму Муамара Кадафі, маюць сэнс, аднак яны падзейнічаюць толькі праз некалькі месяцаў. Паводле слоў Жупэ, лівійскі дыктатар "парушыў баланс", кінуўшы супраць сваіх апанентаў дзясяткі самалётаў і верталётаў, якія могуць быць "нейтралізаваны" кропкавымі ўдарамі. Менавіта таму, напісаў міністр, тры краіны прапанавалі СБ ААН праект рэзалюцыі, якая дасць мандат на правядзенне такіх удараў. Як адзначае BBС Nеws, ЗША пакуль не вызначыліся з тым, ці падтрымліваць усталяванне над Лівіяй зоны, закрытай для палётаў. Расія таксама пакуль чакае ўдакладненняў ад Лігі арабскіх дзяржаў пра тое, на якія менавіта рэгіёны павінна распаўсюджвацца гэта зона. Германія выказала сумневы ў мэтазгоднасці яе ўсталявання. WіkіLеаks пра катастрофу ў Японіі: усё было вядома загадзяПра сур'ёзныя праблемы на японскіх АЭС было вядома яшчэ некалькі гадоў таму — гэтую краіну, у прыватнасці, папярэджвалі, што станцыі могуць не вытрымаць магутнага землятрусу. Уцечкі сакрэтнай дыпламатычнай перапіскі, апублікаваныя WіkіLеаks, таксама паказваюць, што японскі ўрад хаваў звесткі пра няштатныя сітуацыі на сваіх атамных аб'ектах. Як піша Thе Dаіlу Tеlеgrарh са спасылкай на скандальны сайт, яшчэ ў снежні 2008 года прадстаўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі папярэджваў, што меры бяспекі на японскіх АЭС не адпавядаюць сучасным стандартам. Паводле яго звестак, за апошнія 35 гадоў сістэма кіравання бяспекай пераглядалася толькі тройчы. Японскія ўлады ў адказ паабяцалі павялічыць узровень бяспекі на станцыях, у тым ліку на комплексе ў Фукусіме пабудавалі надзвычайны цэнтр супрацьдзеяння на выпадак стыхіі. Аднак, як аказалася, ён разлічаны на землятрусы максімальнай сілай у 7 магнітуд, тады як падземны штуршок 11 сакавіка, які пашкодзіў станцыю, быў з магнітудай 9. На шляху легіянераў SS у Рызе выставілі свіныя галовыУ Рызе антыфашысты правялі акцыі пратэсту супраць шэсця ветэранаў латышскага легіёна SS, паведамляе DЕLFІ. Праціўнікі легіянераў сабраліся каля помніка Волі, дзе традыцыйна заканчваецца шэсце. Усяго каля манумента сабралася каля ста антыфашыстаў. Яны трымалі плакаты з надпісамі "Легіянеры — ганебная пляма Латвіі" і "За вамі — кроў і смерць". Некаторыя былі апрануты ў робы, якія імітуюць адзен- не вязняў канцлагераў. Некалькі ўдзельнікаў акцыі паднялі на тычках адсечаныя свіныя галовы з надпісамі "Чым ганарыцеся, спадары?". Калі калона легіянераў і іх прыхільнікаў падышла да помніка, антыфашысты сустрэлі яе крыкамі "Ганьба!" і "Фашысты!". Паведамленняў пра якія-небудзь сутыкненні паміж прадстаўнікамі гэтых груп не паступала. Да помніка Волі была загадзя сцягнута вялікая колькасць паліцыі. Калону легіянераў таксама атачала паліцэйскае ачапленне. Удзельнікі шэсця, спяваючы песні, падышлі да помніка і ўсклалі кветкі. Усяго ў дэманстрацыі, па звестках Mіхnеws, удзельнічала каля тысячы чалавек. У сваю чаргу, DЕLFІ, спасылаючыся на звесткі паліцыі, паведамляе, што ўдзельнікаў было больш — 2,5-3 тысячы. Дзень легіянераў у Латвіі адзначаецца ў гадавіну адной з падзей Вялікай Айчыннай вайны. Тады, 16 сакавіка 1944 года, латышскі легіён SS упершыню ўступіў у бой з Чырвонай Арміяй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
WіkіLеаks пра катастрофу ў Японіі: усё было вядома загадзя Пра сур'ёзныя праблемы на японскіх АЭС было вядома яшчэ некалькі гадоў таму — гэтую краіну, у... |
|