На Гродзеншчыне адпачывае і папраўляе здароўе ўсё больш гасцей з замежжа. 21.by

На Гродзеншчыне адпачывае і папраўляе здароўе ўсё больш гасцей з замежжа

17.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Летась у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях Гродзеншчыны адпачылі і паправілі сваё здароўе 15 тысяч іншаземных грамадзян (пятая частка ад агульнай колькасці), што на 37,5 працэнта больш у параўнанні з 2009 годам, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне вобласці.

У мінулым годзе на тэрыторыі Прынямоння працавалі 29 санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, у тым ліку 9 санаторыяў. Медыцынскую дапамогу там аказвалі 81 урач і 324 работнікі сярэдняга медыцынскага персаналу. У перыяд максімальнага попыту выкарыстоўвалася 3776 месцаў, што на 1,9 працэнта больш, чым пазалетась. Увогуле паслугамі гэтых арганізацый скарысталіся 74,5 тысячы чалавек (на 5 працэнтаў больш у параўнанні з 2009-м), у тым ліку 16 тысяч дзяцей. 5,9 тысячы чалавек (у асноўным гэта дзеці) прыязджалі на адпачынак і лячэнне з рэгіёнаў, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях Гродзеншчыны адпачылі і паправілі сваё здароўе 15 тысяч іншаземных грамадзян (пятая частка ад агульнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика