Cтэфан Эрыксан: "Сітуацыя дзіўная, нават дзікая атрымліваецца"
20.03.2011 17:14
—
Новости Общества
|
Cтэфан Эрыксан: "Сітуацыя дзіўная, нават дзікая атрымліваецца" Амбасадар Швэцыі ў Беларусі і вялікі прыхільнік беларускай музыкі Стэфан Эрыксан выказаўся праз "Тузін Гітоў" наконт забаронаў канцэртаў айчынных выканаўцаў: "Сытуацыя нейкая дзіўная, нават дзікая атрымліваецца. Самыя таленавітыя і цікавыя беларускія артысты ня могуць выступаць у сваёй краіне! Мне нават цяжка растлумачыць швэдам, што такое магчыма!"
Дыплямат Стэфан Эрыксан прыехаў у Менск шэсьць гадоў таму, каб узначаліць аддзяленьне швэдзкай амбасады ў Беларусі. Адразу сабе паставіў за мэту вывучыць беларускую мову, і такім чынам стаў цікавіцца беларускай сучаснай музыкай. Кажа, што спачатку яму было незразумела, ці існуе ўвогуле музыка на беларускай мове. Потым стала вядома, у тым ліку праз "Тузін Гітоў", што яна ёсьць. Цяпер амбасадар, які ў кароткі тэрмін цудоўна авалодаў беларускай мовай, не прапускае ў Менску ніводнага буйнога канцэрту і сам спрыяе арганізацыі канцэртаў. Шмат у чым дзякуючы яму, напрыклад, гурт N.R.M. выступіў у Каралеўскім тэатры ў Стакгольме, Drum Ecstasy далі сумесны канцэрт ў Менску з швэдзкім выканаўцам фры-джазу Дрорам Файлерам… Спадар Стэфан лічыць, што беларускія музыкі ствараюць вельмі шчырую, моцную і таленавітую музыку, якая заслугоўвае значна больш увагі, чым большасьць з таго, што паказваюць па беларускай тэлевізіі. І заўжды выказвае ўпэўненасьць у тым, што калі-небудзь гэта музыка будзе ацэненая па заслугах. 17 сакавіка Стэфан Эрыксан зьбіраўся пайсьці на канцэрт "Крамбамбулі" ў паб-клюб "Госьці". "Для мяне падобныя імпрэзы заўжды вялікае сьвята і я засмуціўся, калі даведаўся, што зноў Тым часам, апынулася пад пытаньнем правядзеньне канцэрта гурта "Ляпіс Трубяцкой" у Менску 1 і 2 красавіка. Усе квіткі на абодва выступы раскупленыя, але яго арганізатары ня могуць пакуль з пэўнасьцю сказаць, што мерапрыемства адбудзецца. А толькі што стала вядома, што канцэрт "Ляпісаў" у Магілёве 20 сакавіка адменены. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амбасадар Швэцыі ў Беларусі і вялікі прыхільнік беларускай музыкі Стэфан Эрыксан выказаўся праз "Тузін Гітоў" наконт забаронаў канцэртаў айчынных выканаўцаў:...
|
|