Высакародны метал у цане. 21.by

Высакародны метал у цане

22.03.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета залатыя мерныя зліткі карыстаюцца попытам у беларусаў

Дакладней, попыт на золата ў краіне пачаў павялічвацца бліжэй да канца мінулага года, а ў гэтым ён "б'е" паказчыкі адпаведных месяцаў мінулага года. Так, у студзені ў банках насельніцтвам было куплена 118 кг золата ў злітках, што амаль утрая больш, чым было прададзена за першы месяц 2010 года. А за студзень-люты аб'ём іх продажу склаў больш за 208 кілаграмаў, што амаль у 2,3 раза перавышае паказчык леташніх студзеня-лютага.

Як зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам нашай газеты намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Міхаіл Журавовіч, актывізацыя попыту насельніцтва на высакародны метал прадказальная, таму што кошт яго ў свеце расце. У прыватнасці, летась золата падаражэла на 30 працэнтаў. І калі курсы сусветных валют не вызначаюцца стабільнасцю, іх цяжка прадказаць, то ў гэтай сітуацыі прыярытэты асобнай часткі грамадзян і схіляюцца ва ўкладанні ў золата. Наогул, за 2 першыя месяцы ў банках было куплена 7149 штук залатых мерных зліткаў. Больш за ўсё набываюць 1- і 10-грамовыя залатыя зліткі, якіх было прададзена адпаведна 1543 і 1800 штук. Знаходзяцца пакупнікі і на "цяжкаатлетаў" — зліткі вагой па 500 грамаў і 1-кілаграмовыя: так, паўкілаграмовых "брусоў" (кошт аднаго такога злітка цяпер складае 23 705 долараў) за 2 месяцы куплена 6 штук, а кілаграмовых (адзін прадаецца па 47 400 долараў) і таго больш — 14 штук. Наогул жа са жніўня 2001 года ў краіне агульная вага прададзеных залатых зліткаў склала больш за 7 731 кіло.

Ігар ГРЫШЫН.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета залатыя мерныя зліткі карыстаюцца попытам у беларусаў Дакладней, попыт на золата ў краіне пачаў павялічвацца бліжэй да канца мінулага года, а ў гэтым ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика