Нягледзячы на патрабаванні студэнтаў і калегаў, выкладчыцу Універсітэта культуры звольнілі. 21.by

Нягледзячы на патрабаванні студэнтаў і калегаў, выкладчыцу Універсітэта культуры звольнілі

30.03.2011 09:43 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нягледзячы на патрабаванні студэнтаў і калегаў, выкладчыцу Універсітэта культуры звольнілі


22 сакавіка мы распавялі гісторыю выкладчыцы харэаграфіі Універсітэта культуры Надзеі Лаўрухінай. Яе як пенсіянерку звальняюць у сувязі са сканчэннем кантракта. Аднак, нягледзячы на свае 63 гады, Надзея Міхайлаўна бліскуча выкладае свой прадмет (у харэографаў фізічнае старэнне адбываецца зусім іначай). За яе ўступіліся студэнты — "Звязда" атрымала ліст з 49 подпісамі. Уступіліся таксама некаторыя выкладчыкі, шмат былых выпускнікоў...

У тым артыкуле мы звярнуліся па каментар да трох афіцыйных асобаў універсітэта — прарэктара, дэкана і загадчыцы кафедры. Сэнс іх каментароў быў такі: мы прапаноўваем ёй працаваць і далей на ўмовах пагадзіннай аплаты, а яна адмаўляецца.

— Мой кантракт сканчаўся 29 сакавіка, — кажа Надзея Лаўрухіна. — За колькі дзён да гэтага, 25 сакавіка, я вырашыла зрабіць так, як яны мне самі прапанавалі — працягнуць кантракт да канца навучальнага года. А там было б відаць. Аднак калі я прынесла заяву да дэкана, тая сказала: "Ужо позна". Я не зразумела, чаму позна, бо паводле закона магу падаваць заяву да 29 чысла ўключна. Пайшла ў аддзел кадраў, а кіраўнік кажа мне: "На вашае месца ўжо ўзялі іншага чалавека. Прыходзьце заўтра, забірайце працоўную кніжку і разлік. Мы вас больш не затрымліваем"...

Вось так развіталіся з чалавекам, які адпрацаваў ва універсітэце 32 гады, траціну стагоддзя! Зноў жа, як і ў мінулай публікацыі, паўторым — юрыдычна ўніверсітэт мае права не працягнуць кантракт выкладчыку, узяць на яго месца іншага. Для газеты супрацоўнікі ўніверсітэта кажуць, што "яшчэ раз паразмаўляюць з выкладчыцай, студэнтамі", а самі ўжо ведаюць, што знойдзены новы чалавек?

— Афіцыйна мне нічога не гавораць пра асобу новага выкладчыка, — кажа Надзея Міхайлаўна. — Аднак я даведалася, што гэта мая выпускніца-завочніца, якая працавала ў дзяржансамблі танцоўшчыцай. Я шчыра зычу ёй усялякіх поспехаў!

Пазіцыя ўніверсітэта была поўна выказаная ў мінулай публікацыі. Выглядае, што яна не змянілася: "Паводле закона мы ўсё робім правільна". 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 сакавіка мы распавялі гісторыю выкладчыцы харэаграфіі Універсітэта культуры Надзеі Лаўрухінай. Яе як пенсіянерку звальняюць у сувязі са сканчэннем кантракта....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика