Свята ў гонар мядзведзя. 21.by

Свята ў гонар мядзведзя

06.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 красавіка — Камаедзіца

Найбольш значнае месца ў старажытных вераваннях і міфалагічных уяўленнях усходнеславянскіх народаў займаў мядзведзь. Культ мядзведзя быў распаўсюджаны ў цэнтральнай і паўночнай частках Беларусі.

 Адпаведнае свята было зафіксавана ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Яно адзначалася 6 красавіка (24 сакавіка па старым стылі), якраз напярэдадні Дабравешчання, або Звеставання, і атрымала незвычайную назву — Камаедзіца. Акрамя Камаедзіцы, беларуская сакральна-абрадавая традыцыя так ці інакш узгадвае мядзведзя на Каляды і ў чацвер на Масленічным тыдні або 24 лютага — у дзень ушанавання бога-ахоўніка Вялеса.

 У рускіх ёсць павер'і, якія сведчаць, што "на Воздвижение птица в отлет двинулась, медведь в берлогу залегает". Яны ж лічылі, што на працягу зімы мядзведзь паварочваецца на другі бок некалькі разоў. Першы з іх прыпадаў на Спірыдона-сонцаварота (25 снежня), другі — на Аксінню-паўзімніцу (6 лютага).

 У беларусаў (Ашмянскі павет) мядзведзь паварочваўся ў бярлозе на другі бок 9 сакавіка, таму дзень і атрымаў назву Абертас, або Паўраценне. На Сорак пакутнікаў (22 сакавіка) мядзведзь павінен быў пакінуць сваю лежню. Існавала прыкмета: калі мядзведзь, разбуджаны веснавым цяплом, выйдзе з бярлогі і ўбачыць свой цень, то ён вернецца назад і праспіць яшчэ сорак дзён, бо столькі будуць замаразкі. Канчаткова мядзведзь пакідаў сваю зімовую будыніну 7 красавіка — на Дабравешчанне.

 У гэты дзень гатуецца асаблівая ежа. На першае — сушаны рэпнік — у знак таго, што мядзведзь ужывае пераважна раслінную ежу. На другое падаецца аўсяны кісель, таму што мядзведзь любіць авёс. А вось трэцяй рытуальнай стравай была гарохавая каша, якая разварвалася ў камякі. Менавіта каша стала асновай для ўзнікнення назвы абраду — "есці камы", і свята, падчас якога ён выконваўся.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 красавіка — Камаедзіца Найбольш значнае месца ў старажытных вераваннях і міфалагічных уяўленнях усходнеславянскіх народаў займаў мядзведзь. Культ мядзведзя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика