ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

07.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Літва ўводзіць падаткі на багацце

Літве неабходны так званыя падаткі на багацце. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Літвы Андрюс Кубілюс, прапануючы ўвесці падатак на нерухомасць.

Як лічыць літоўскі прэм'ер, падатак на нерухомасць, а таксама падаходны падатак без палёгак зробяць падатковую сістэму краіны больш справядлівай, прымусіўшы багатых рабіць большы ўнёсак у дабрабыт грамадства. У інтэрв'ю літоўскаму радыё Кубілюс заявіў, што недахоп справядлівасці ў падатковай сістэме Літвы ў першую чаргу дапаможа ўхіліць падатак на нерухомасць, важнейшы, чым прагрэсіўныя падаткі. Увядзенне такога падатку прадугледжана ў праграме ўрада.

У Стратэгіі нацыянальнай бяспекі Літвы назвалі нераўнамернае сацыяльнае і эканамічнае развіццё галоўнай нацыянальнай пагрозай унутры краіны: розніца ў прыбытках насельніцтва такая вялікая, што можа прывесці да абурэнняў, мітынгаў і эксцэсаў. Парламент у першым чытанні ўжо ўхваліў папраўку да закона пра падаходны падатак з грамадзян, якая ўводзіць прагрэсіўную шкалу.

Ва Украіне патаннее бензін і дызпаліва

Ва Украіне зменшаць стаўкі акцызнага збору на аўтамабільны бензін на 50 еўра (да 132 еўра за тону) і дызпаліва на 30 еўра. Адпаведныя змены да Падатковага кодэкса былі зацверджаны на пасяджэнні ўрада.

Зніжэнне акцызных ставак на нафтапрадукты плануецца ўвесці тэрмінам на тры месяцы з другога квартала 2011 года. Паводле прагнозных ацэнак урада, такі крок дазволіць зменшыць рознічны кошт на нафтапрадукты ў сярэднім на 50 капеек за літр паліва.

Зменшыць рызыку ўзнікнення інсульту дапамогуць бананы

Тры бананы ў дзень дазволяць значна зменшыць рызыку развіцця раку, заяўляюць брытанскія і італьянскія навукоўцы. Падобны дадатак да рацыёну ўзбагаціць дыету дастатковай колькасцю калія, тым самым зменшыўшы верагоднасць утварэння тромба ў мозгу прыкладна на 21%, піша Thе Dаіlу Mаіl.

Паводле меркавання адмыслоўцаў, сотні інсультаў можна прадухіліць, проста змяніўшы рацыён. Дарэчы, апроч бананаў, якія здольныя яшчэ і кантраляваць ціск, калій можна атрымаць са шпінату, арэхаў, малака, рыбы і сачавіцы.

У сваю чаргу, недахоп калія ў рацыёне здольны выклікаць збоі ў сэрцабіцці, раздражняльнасць, млоснасць і дыярэю. Як падкрэсліваюць супрацоўнікі Універсітэта Уорвіка і Універсітэта Неапаля, у многіх краінах людзі спажываюць недастатковую колькасць калію. Калі б дэфіцыту не было і людзі скарацілі спажыванне солі, то ва ўсім свеце штогод можна было б скараціць колькасць інсультаў прыкладна на мільён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Украіне патаннее бензін і дызпаліва Ва Украіне зменшаць стаўкі акцызнага збору на аўтамабільны бензін на 50 еўра (да 132 еўра за тону) і дызпаліва на 30 еўра....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика