Стаўка рэфiнансавання Нацбанка Беларусi павялiчана да 13 працэнтаў гадавых
21.04.2011
—
Новости Общества
|
Стаўка рэфiнансавання Нацыянальнага банка Беларусi з 20 красавiка 2011 года павялiчваецца з 12 працэнтаў да 13 працэнтаў гадавых. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацбанка. Адпаведная пастанова нумар 127 ад 11 красавiка 2011 года прынята праўленнем Нацыянальнага банка з улiкам цяперашняга ўзроўню iнфляцыi. Індэкс спажывецкiх цэн у сакавiку склаў 101,9, асноўнымi прычынамi яго росту стала павелiчэнне цэн на бензiн i шэраг харчовых тавараў. Павышэнне ўзроўню стаўкi рэфiнансавання i, адпаведна, працэнтных ставак па ўкладах у беларускiх рублях стане дадатковай мерай па падтрыманню дадатнага значэння рэальных ставак грашовага рынку i стымуляванню прытоку зберажэнняў у банкi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўка рэфiнансавання Нацыянальнага банка Беларусi з 20 красавiка 2011 года павялiчваецца з 12 працэнтаў да 13 працэнтаў гадавых. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ва ўпраўленнi... |
|