Тры з 23 тамоў
23.04.2011
—
Новости Общества
|
Выданне твораў Івана Шамякіна прымеркавана да 90-годдзя з яго дня нараджэння Днямі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя 2, 3 і 4-га тамоў са збору твораў. Апавяданні 1953-2003 гадоў, аповесці 1945-70-х гадоў, аповесці 1974-1988 гадоў можна прачытаць у гэтых кніжках. Праўда, Івана Шамякіна мы ведаем ўсё-такі па раманах: "Сэрца на далоні", "Снежныя зімы", "Атланты і карыятыды", "Вазьму твой боль", "Трывожнае шчасце" і іншых. Нездарма задуманы такі вялікі збор. Але новыя тамы, ужо падрыхтаваныя і прадстаўленыя, якраз-такі даюць уяўленне пра Шамякіна, які мог быць камерным, і ў малым сказаць шмат. Ён шмат разважаў пра лёс чалавека, яго цікавілі клопаты і перажыванні людзей таго часу, пра які ён пісаў. Сам, прайшоўшы вайну, ён ведаў, што значыць боль страт і прага да годнага жыцця. Яго творы — гэта біяграфія цэлага пакалення, у якога было шмат выпрабаванняў ад вайны да Чарнобыля. Пісьменнік ставіўся да чалавека рамантычна, заўсёды з верай у лепшую будучыню. А гэта тое, пра што марыць кожны. Магчыма, таму творы Шамякіна прыйшліся даспадобы чытачу. Большасць з іх былі інсцэніраваны і экранізаваны. Сёння чытаць Шамякіна трэба дзеля таго, каб зразумець вытокі шматлікіх падзей і думак з сённяшняга дня. І паразважаць: як змяніліся людзі, што для іх важна сёння, якой марай жывуць? Ларыса ЦІМОШЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выданне твораў Івана Шамякіна прымеркавана да 90-годдзя з яго дня нараджэння Днямі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя 2, 3 і 4-га... |
|