Бабулі з унукамі vkontakte. 21.by

Бабулі з унукамі vkontakte

23.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Факультэт філасофіі і сацыяльных навук Белдзяржуніверсітэта і Фонд ААН у галіне народанасельніцтва аб'яўляюць аб пачатку прыёму заявак камандаў на ўдзел у "Сямейным марафоне. WEB-60", які пройдзе на факультэце 6 мая і будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня сям'і (15 мая). У камандзе павінны быць два сваякі — бабуля або дзядуля ва ўзросце ад 60 гадоў і ўнук ці ўнучка.

Ідэя праекта належыць студэнтам названага факультэта Васілю Корфу і Івану Жодзіку, якія прапануюць пажылым людзям выканаць падчас марафону некалькі заданняў з электроннай поштай, пашукавіком і ў сацыяльнай сетцы vkontakte.ru. Заданні павінны выконвацца бабуляй ці дзядулем. Унук ці ўнучка могуць толькі падказваць. Ацэньвацца будуць як хуткасць, так і якасць выканання. Падрабязную інфармацыю аб мерапрыемстве, тэрмінах і парадку рэгістрацыі можна атрымаць на http:/vkontakte.ru/marafonweb60.

Дарэчы, тэма Міжнароднага дня сям'і сёлета, паводле прапановы ААН, — "Барацьба з беднасцю сем'яў і грамадскай ізаляцыяй". Пакідаючы працу, многія пенсіянеры губляюць магчымасць самарэалізацыі, губляюць сямейныя сувязі і рызыкуюць застацца ў адзіноце. Здольнасць пажылых людзей і ўнукаў размаўляць на адной мове, сумеснае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій спрыяе больш цесным і якасным стасункам прадстаўнікоў двух пакаленняў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Факультэт філасофіі і сацыяльных навук Белдзяржуніверсітэта і Фонд ААН у галіне народанасельніцтва аб'яўляюць аб пачатку прыёму заявак камандаў на ўдзел у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика