7 парад Джэйн Фонды. 21.by

7 парад Джэйн Фонды

23.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Правільнасць і дакладнасць парад амерыканскай актрысы Джэйн Фонды да гэтага часу здзіўляюць усіх, хто з імі знаёміцца. (Дарэчы, акрамя сваёй працы ў кіно, яна вядомая таксама як "каралева аэробікі". У сярэдзіне 80-х Джэйн Фонда стварыла серыю відэакурсаў, з дапамогай якіх худзелі і станавіліся больш прыгожымі мільёны жанчын.) Яе рэцэпты актуальныя і сёння, а калі прытрымлівацца іх — застанешся маладой і прывабнай на ўсё жыццё, як лічаць многія яе прыхільніцы.

"Восень жанчыны пачынаецца рана, адразу пасля трыццаці гадоў. І гэта крыўдна. Яшчэ больш крыўдна ад таго, што мужчыны і жанчыны не роўныя перад часам, — піша Джэйн Фонда. — Валасы аднаго майго прыяцеля пасерабрыліся, і ўсе навакольныя кажуць, што гэта яму да твару, ён стаў самавітым і прывабным. Калі ж у маіх валасах з'явілася ранняя сівізна, то ўсе аднадушна прызналі, што мяне гэта старыць і параілі мне яе зафарбаваць. Твар іншага майго прыяцеля пакрыўся маршчынамі, і гэта толькі падкрэсліла высакародную фактуру рыс яго твару. Мяне, як і любую жанчыну, кожная маршчына псуе".

Для таго, каб маршчыны, цьмяны колер скуры і сівізна не станавіліся той лінзай, якая падкрэслівае ўзрост і сляды жыццёвай стомленасці, кожнай жанчыне неабходна свяшчэннадзейнічаць над сваёй знешнасцю. І пачынаць шчыра і натхнёна даглядаць сябе досыць рана, адразу пасля дваццаці пяці гадоў. Самым галоўным у гэтым працэсе з'яўляецца беражлівы догляд скуры, бо яе стан — першы паказчык узросту. Так лічыць Джэйн Фонда.

Парада першая: асцерагайцеся дыет

Скінутыя кілаграмы могуць упрыгожыць цела, зрабіць яго лініі прывабнымі, але любая змена вагі — каласальны стрэс для скуры. Асабліва для далікатнай скуры твару. Да пачатку трэцяга дзясятка жыцця жанчына павінна дабіцца пэўнай вагі, якая задавальняе яе і якая на працягу жыцця можа мяняцца не больш як на 3—4 кілаграмы. Стан скуры залежыць ад рацыёну харчавання. І ў гэтым сэнсе наша скура — рэтраград, які не ўспрымае нічога новага. Любая дыета мяняе звыклы баланс вітамінаў, амінакіслот, мікраэлементаў, якія паступаюць у арганізм. Мала таго, што пры значным пахудзенні скура абвісае, яна становіцца адрузлай і вялай. Такім чынам, трэба выбраць сваю аптымальную вагу і падтрымліваць яе ў любым узросце. Змагацца з паўнатой метадамі радыкальных дыет можна толькі ў юнацтве.

Парада другая: скуры неабходная зарадка

"Лепшы ласьён для скуры — рэгулярныя фізічныя практыкаванні. Я даўно заўважыла, што ў прафесійных танцораў, нягледзячы на іх шалёны рытм жыцця і кілаграмы штодзённага сцэнічнага грыму, скура выглядае больш маладой, чым у іх "маларухомых" аднагодкаў. Нават яе тон значна раўнейшы. Знаёмыя ўрачы далі тлумачэнне маім назіранням: у тых жанчын, якія займаюцца фізічнай нагрузкай, калагену ў скурным покрыве нашмат больш", — піша Джэйн Фонда. Менавіта калаген робіць скуру больш шчыльнай, а на пругкім скурным покрыве радзей з'яўляюцца маршчыны. Актрыса раіць кожнай жанчыне самой выбраць для сябе комплекс практыкаванняў і самастойна вызначыць працягласць зарадкі. Фізічныя практыкаванні лепш рабіць два разы на дзень, але не надта рана, калі арганізм яшчэ дрэмле, і не перад сном. Мэта практыкаванняў — дабіцца павышэння тэмпературы цела. На твары пасля добрай зарадкі павінны з'явіцца кропелькі поту. Для сябе Джэйн выбрала заняткі класічным танцам, асновы якога спасцігала ў прафесійнай студыі, а вывучыўшы парадак рухаў ля станка — так называецца палка-апора ўздоўж сцяны, на якую кладзецца рука балерыны, — рабіла гэтую балетную размінку самастойна дома. Дарэчы, фізічныя нагрузкі, якія выклікаюць потавыдзяленне, — выдатна ўстараняюць ацёкі. А ўжо пра карысць зарадкі для мышцаў цела вядома ўсім.

Парада трэцяя: вада — самы верны сябар скуры

Вядома, скура сілкуецца вітамінамі, і ў штодзённы рацыён павінны ўваходзіць гародніна, садавіна, рыба і морапрадукты, свежае мяса і печань. Ежа павінна быць разнастайнай. У гэтым няма нічога новага. Аднак, паводле меркавання Джэйн, нельга забываць пра ваду. Чыстая вада растварае шкодныя таксіны і выводзіць іх з арганізма праз скурнае покрыва. У дзень варта выпіваць не менш як літр-паўтара вады. Кава, моцная гарбата, супы і іншая вадкая ежа ў гэтую сутачную норму не ўваходзяць. Можна замяняць ваду нямоцнай і несалодкай зялёнай гарбатай або вадой, у якую дабаўлены для смаку лімонны або грэйпфрутавы сок.

Парада чацвёртая: скура не любіць грымас

Любая празмерна рухомая міміка вядзе да з'яўлення ранніх маршчын. Гэта, вядома, не значыць, што ваш твар павінен быць нерухомым, падобным на маску фараона. Падчас дыялогу, зносін, на вечарынцы не варта "стрымліваць" свой твар. Няхай ён будзе рухомым, жывым і трапяткім. А вось калі вы глядзіце тэлевізар, чытаеце, займаецеся хатнімі справамі, пастаянна звяртайце ўвагу на тое, як паводзяць сябе мышцы твару: ці не апускаеце вы куточкі вуснаў, ці не моршчыце лоб, ці не сціскаеце зубы.

Парада пятая: скуру трэба ачышчаць, але не часта

Адзін раз у два тыдні варта спецыяльнай маскай ачышчаць скуру ад амярцвелых клетак. Перад маскай распарце скуру твару. На пяць хвілін схіліцеся над каструляй з кіпячонай вадой. У ваду варта дадаць рамонак. Галаву накрыйце вялікім махровым ручніком, краі якога павінны пакрываць бакі каструлі, каб пара не сыходзіла і не астывала. Пот прамакайце марляй, але ні ў якім разе не выцірайце твар насуха. На распараны твар тоўстым слоем нанясіце маску, пакінуўшы свабоднымі толькі павекі і месца пад вачамі. Маска наносіцца кругавымі рухамі, твар масажуецца не менш як дзве хвіліны. Затым маска застаецца на твары яшчэ дзесяць хвілін. Джэйн Фонда піша, што выпрабавала шмат масак і спынілася на кукурузнай. У кубачак з кукурузнай мукой варта дадаць трохі вады і перамяшаць да ўтварэння аднароднай масы. Ачышчальную маску змываюць пры дапамозе ватнага тампона, намочанага вадой пакаёвай тэмпературы. Здымаць маску варта асцярожна, не расцягваючы скуру.

Парада шостая: ачышчаную скуру трэба "накарміць"

Адразу пасля ачышчальнай маскі добра зрабіць пажыўную. Калі ў вас няма часу, то накладзіце на твар тоўсты слой пажыўнага крэму. "Лепшая пажыўная маска — маска з прарослых злакаў. Разатрыце ў ступцы адну сталовую лыжку злакаў з адной сталовай лыжкай вады. Дадайце адну чайную лыжку сырога яечнага жаўтка. Узбіце гэтую сумесь. Намажце маскай твар, акрамя скуры вакол вачэй. Праз некалькі хвілін, калі маска крыху падсохне, нанясіце другі слой, затым — трэці. Прыміце расслабленае гарызантальнае становішча і застаньцеся ў гэтай масцы хвілін дваццаць". Здымаць застылую пажыўную маску трэба пры дапамозе марлі. Пасля кожнага прамочвання твару марляй прапалосквайце яе ў халоднай вадзе. Калі вы выдаліце маску з твару, памыйце яго халоднай вадой. Затым нанясіце на твар свой любімы дзённы крэм.

Парада сёмая: расцірайце скуру

Кожны тыдзень, а лепш два разы на тыдзень, перад мыццём або перад лазняй, расцірайце цела сухой губкай з натуральнага матэрыялу. Джэйн Фонда рэкамендуе карыстацца дастаткова цвёрдай шчоткай з натуральнага шчаціння. Не менш як пяць хвілін кругавымі рухамі масажуйце сухое цела, у тым ліку і грудзі. Трэба доўга і старанна расціраць скуру, да з'яўлення пачырванення. Толькі ні ў якім разе не падрапайце і не параньце скуру. Гэтыя сухія расціранні не толькі паляпшаюць кровазварот, але і выдаляюць з яе паверхні амярцвелыя клеткі, якія канчаткова змываюцца падчас мыцця.

Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правільнасць і дакладнасць парад амерыканскай актрысы Джэйн Фонды да гэтага часу здзіўляюць усіх, хто з імі знаёміцца. (Дарэчы, акрамя сваёй працы ў кіно, яна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика