На мотаблок трэба падаць заяўку. Цягам месяца яе задаволяць. 21.by

На мотаблок трэба падаць заяўку. Цягам месяца яе задаволяць

23.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З Мядзела з пытаннем дзяржаўнай важнасці, як пачала размову сама заяўніца, патэлефанавала Аліна Пятроўна Адамовіч. Сям'я вырашыла скарыстацца магчымасцю, якую дае ўказ кіраўніка дзяржавы адносна падтрымкі падсобных гаспадарак — узяць па льготным крэдыце мотаблок.

— Падсобнай гаспадаркай займаемся гадоў з дзесяць. Раней быў конь, ды здох. Дарэчы, каб узяць крэдыт пад 5 працэнтаў, трэба было прад'явіць даведку з сельскага Савета, што за намі замацаваны зямельны ўчастак. Не далі: землямер сказаў, што дакументы аформленыя толькі на бацькоўскую хату і агарод. А сад, што за вёскай, быццам бы калгасная зямля. Проста бацька некалі, каб не адабралі той кавалак, пасадзіў на ім недзе з 30 дрэў. Таму давялося браць той крэдыт пад 10 працэнтаў. Ну, ды гэта ладна... Крэдыт выдаецца толькі пад прадукцыю Смаргонскага агрэгатнага завода. А ў іх няма мотаблокаў. Кажуць, зараз самы сезон, трэба было ўзімку паклапаціцца пра набыццё. А як яго было купіць, калі грошай не было, таму і мусілі браць крэдыт у 5 мільёнаў. А ўжо да яго дакласці, што змаглі сабраць. Дык чаму не распаўсюдзіць дзеянне ўказа і на расійскую, напрыклад, прадукцыю? — гаварыла Аліна Пятроўна.

Што датычыцца апошняй рэмаркі чытачкі, як мы разам з ёй сышліся ў гутарцы, на тое і ўказ адносна падтрымкі падсобных гаспадарак, каб адначасова падтрымаць і айчынных вытворцаў. А каб высветліць, чаму нельга адразу набыць патрэбную вяскоўцам прадукцыю, давялося тэлефанаваць на вышэйназванае прадпрыемства.

— З 15 сакавіка вызначаны і дзейнічае наступны парадак. Калі пакупнік хоча набыць, у тым ліку і пры дапамозе льготнага крэдыту, нашу прадукцыю — міні-трактар або мотаблок, ён павінен накіраваць на адрас прадпрыемства заяўку. Можна пісьмом, па факсе — любым адвольным спосабам, — патлумачыў у адказ на запыт памочнік дырэктара па камерцыйных пытаннях Смаргонскага агрэгатнага завода Яўген Солнцаў. — Заяўка будзе зарэгістраваная ў канцылярыі, потым перададзеная ў аддзел збыту. На працягу месяца заяўка будзе задаволеная. Чым выкліканы такі парадак задавальнення патрэбаў спажыўцоў? Зараз вельмі вялікі попыт на нашу прадукцыю.

Мы праінфармавалі пра такі парадак набыцця тэхнікі нашу чытачку. Аліна Пятроўна быццам бы ўжо і не супраць даслаць заяўку на мотаблок, калі так склалася. Адзінае, з улікам згубленага дагэтуль часу і магчымага чакання далей, яе ўжо непакояць тэрміны засваення выдзеленага крэдыту...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Мядзела з пытаннем дзяржаўнай важнасці, як пачала размову сама заяўніца, патэлефанавала Аліна Пятроўна Адамовіч. Сям'я вырашыла скарыстацца магчымасцю, якую...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика