"У Божыне Бог жыве!": гісторыя адной вёскі. 21.by

"У Божыне Бог жыве!": гісторыя адной вёскі

23.04.2011 09:39 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"У Божыне Бог жыве!": гісторыя адной вёскі


фотоБог у Божыне прапісаўся вельмі даўно. З часоў Вялікага Княства Літоўскага. Адпаведна знойдзеным у архівах звесткам — з 1440 года. У гэты час вялікі князь ВКЛ Альгерд падараваў Божына князю Нарушэвічу. Але ў вёскі, зразумела, узрост яшчэ большы...

Сёння ў Божыне Бярэзінскага раёна жыве каля паўсотні чалавек. Наколькі кожны з іх шчыры вернік, сказаць цяжка. Але ёсць свая царква, і гэтым шмат сказана. А вось у доме Галіны Кулічок жыццё сапраўды цячэ па Божых законах. Па кутах хаты вісяць абразы, адзначаюцца святы, і кожную нядзелю — дарога ў царкву. Бог даў гаспадыні шмат гадоў жыцця, даў дзяцей і ўнукаў. Меншаму з іх, Кірылу, толькі восем гадочкаў. А Галіне Апанасаўне сёлета — восемдзесят.

Восем і восемдзесят! Уражвае і вельмі сімвалічна. Вось чаму галоўным здымкам на першую старонку перадвелікоднай "Звязды" мы абралі менавіта здымак з акном пад птушкамі. Галубы — птушкі Божыя. Нездарма майстар і ўпрыгожыў імі вокны божынскай хаты. На здымку ў акне Галіна Кулічок з сынам Генадзем і ўнукам Кірылам.

Фота: Анатоль Кляшчук
Фота: Анатоль Кляшчук

Бог не пашкадаваў для божынцаў і навакольнай прыгажосці, вызначыў для іх месца на самым лепшым беразе Бярэзіны. А каб жыхары былі ўдзячнымі за гэта і маліліся, паспрыяў, каб у 1777 годзе тут з'явілася царква. Узвёў яе як уніяцкі храм багаты чалавек — Валовіч. Усе святары, якім давялося несці службу ў Божыне, спраўна вялі царкоўныя ведамасці, і менавіта з іх мясцовы краязнаўца Адам Папруга даведаўся, якія раней былі прозвішчы: Галецкія, Бушкевічы, Кухаронкі, Патурэмскія, Стрыжко, Алесіёнкі, Бразінскія, Мялешкі, Грыгарэвічы, Харлановічы, Дубоўскія, Повары і Папругі. Больш за 200 гадоў таму з'явілася тут свая школа, якая пазней стала духоўным вучылішчам. Вёска сапраўды апраўдвала незвычайную духоўна-рэлігійную назву. Але ці доўга гэтак было? Адам Папруга, капаючыся ў архівах болей за два гады, знайшоў справаздачу расійскіх картографаў, якія абмервалі беларускія землі для інвентарызацыі пасля адмены прыгоннага права: "землі тут бедныя, людзі шмат п'юць і малаверуючыя". Пра паходжанне свайго прозвішча краязнавец даведаўся вось што. Некалі з суседняй вёскі Капланцы ў Божына на добрага сабаку абмянялі падлетка Марка Папругу. Ад яго пазней і пайшлі божынскія Папругі.

— Я працаваў у розных архівах, быў нават у Вільні, — Адам Мікалаевіч дастае з шафы таўсценны стос папер і ксеракопій з унікальнымі знаходкамі. — Асабліва ўсё гэта спатрэбілася, калі вярталі вёсцы яе гістарычную назву.

Але божынскаму 80-гадоваму гісторыку-аматару і без архіваў шмат чаго вядома. Ён сам — частка гісторыі, яе носьбіт. Нарадзіўся ў 1930 годзе — праз год пасля ўтварэння першага калгаса. Памятае, як мясцовыя людзі гналі смалу-жывіцу, наймаліся калоць камяні, працавалі плытагонамі. І, падобна да бурлакоў, цягалі вяроўкамі па Бярэзіне баржы.

— Не забуду, як па рацэ хадзілі два параходы: "Янка Купала" і "Якуб Колас". Час быў галодны. Мы беглі па беразе за параходам і крычалі: "Дзядзька Каласок, кінь хлеба кусок!"

Вайну Адам Папруга памятае тым больш. Кажа, што немцы прыйшлі ў Божына 3 ліпеня 1941 года і ўцякалі з вёскі таксама 3 ліпеня, толькі ў сорак чацвёртым. У той дзень, калі немцы прыйшлі ў Божына, было горача, і салдаты пабеглі на бярэзінскі беражок пакупацца. І адзін з тых салдатаў патануў. Быў дужа вялікі шухер.

Хто б сумняваўся, што Божына Богам пацалаваная. Прыкладаў таму — колькі хочаш. Напрыклад, у часы сталінскіх рэпрэсій тут загінула толькі тры чалавекі (адзін з іх святар Герасімовіч). А з вайны не вярнулася 17 чалавек. Усяго ж перад пачаткам вайны у вёсцы было 350 жыхароў. І сама вёска ацалела, не згарэла, як іншыя, хоць партызаны ў Божыне бывалі часта, і гэта было першай падставай для катаванняў насельніцтва.

Адам Папруга, як выйшаў на пенсію, вярнуўся на сталае жыццё ў свой, як ён кажа, Божын — менавіта такая назва траплялася яму ў летапісах. Па прафесіі ён распрацоўшчык тарфяных радовішчаў. Мае дыплом мінскага палітэхнікума і ўкраінскага інстытута інжынераў воднай гаспадаркі, шмат гадоў адпрацаваў у паліўнай прамысловасці. Некалькі разоў быў на паслядыпломных удасканальваннях. Паходжанне назвы вёскі і яе невядомая гісторыя не давалі яму спакою. Тым больш карцела вярнуць назву Божына, бо з 1964 года вёска называлася Прырэчча.

— У хрушчоўскім 1964-м адным Указам Вярхоўнага Савета БССР было перайменавана 307 беларускіх вёсак. У тым ліку і наша Божына, — прыгадвае нялепшыя часы Адам Мікалаевіч.

Менавіта з гэтым перыядам звязана і ганебная гісторыя знішчэння старой царквы. У вайну не згарэла, дык старшыня калгаса прыгнаў трактары і расцягнуў храм цапамі. Потым дровамі гэтымі палілі на ферме.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бог у Божыне прапісаўся вельмі даўно. З часоў Вялікага Княства Літоўскага. Адпаведна знойдзеным у архівах звесткам — з 1440 года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика