Беларускія велікодныя традыцыі
23.04.2011 18:24
—
Новости Общества
|
Беларускія велікодныя традыцыі
На свята ці на самым яго пачатку людзі неслі асвячаць у царкву самыя велікодныя скаромныя стравы: пірагі, мяса, сала, сыр, а таксама соль і ў першую чаргу, вядома, яйкі, пафарбаваныя ў цыбульніку ці кары дрэваў, што надавала ім чырвоны колер (былі і "пісанкі" — яйкі, размаляваныя рознымі ўзорамі). Яйка перад асвячэннем трэба крышачку аблупіць, каб святасць лепш "прайшла ў яго". Ёсць шмат і прыкмет, звязаных з Вялікаднем. Дождж у Велікодную ноч абяцаў да Сёмухі больш дажджоў, чым пагоды, а затым і халоднае лета; ціхае цёплае надвор’е варажыла на такое ж лета. Субота — вялікая, чырвоная, апошні дзень перад Вялікаднем. У суботу фарбуюць яйкі, пякуць пірагі. У Храмах свенцяць пафарбаваныя яйкі, пірагі і іншую ежу. Многія ня спяць усю ноч: ідуць у царкву ці касцёл на ўсяночную. У печы ў першы велікодны дзень не паляць у печы. Умываліся вадой, у якую клалі чырвонае яйка, срэбныя і залатыя рэчы. Стол засцілаюць бялюткім абрусам, упрыгожваюць зелянінай. На стол ставяць "свянцонае" — яйкі, соль, пірагі, вяндліну. "Разгаўляцца" пачынаюць са свянцонага яйка: яго дзеляць па кавалку на ўсю сям’ю. Стол, за якім збіраецца ўся сям’я, шчодра накрыты разнастайнымі стравамі. Перад пачаткам снядання чытаўся ўрывак са Святога Пісьма, потым усе разам чыталі малітвы "Ойча наш" і "Хвала Айцу", пасля чаго елі асвячонае яйка. Хрышчоным дзецям хрышчоныя бацькі на Вялікдзень дораць "валачобныя" гасцінцы. Характэрная адметнасць менавіта беларускага фальклору — валачобныя песні. Звычай абыходзіць двары на Вялікдзень мае вельмі старажытныя карані. Лічылі, што абыход двароў валачобнікамі — хлапчукамі і дзяўчаткамі — прыносіць супольнасці еднасць, а з ёй — і ўдачу. Падыходзычы пад вакно, валачобнікі спявалі песні, у якіх усхвалялі гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок. Гаспадары, да якіх прыходзілі валачобнікі, шчодра дзяліліся зь імі рознымі прысмакамі. На Вялікдзень асаблівым чынам назіралі за сонцам, бо лічылася, што ў ім можна ўбачыць уваскрослага Хрыста. Людзі казалі таксама, што сонца ў гэты дзень "скача з радасці". Самая любімая гульня на Вялікдзень — біткі. Стукаліся святочнымі яйкамі, і пераможцам аказваўся той, у каго яно заставалася цэлае ("мацак"). Некаторыя шчасліўцы выйгравалі ажно поўную шапку чырвоных яек. Знаходзіліся і жартаўнікі, якія замест яек падстаўлялі пафарбаваны камень круглай формы і такім вясёлым падманам здабывалі перамогу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: smorgon.org Карані традыцыяў — яек-крашанак, пірага-паскі, супольнага святочнага абеду — хаваюцца ў легендах. На свята ці на самым яго пачатку людзі неслі... |
|