РОЗГАЛАС
26.04.2011
—
Новости Общества
|
Сярэдняя зарплата ў сакавіку склала Br1 млн 537 тыс. 210
Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у сакавіку гэтага года склала Br1 млн. 537 тыс. 210, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Гэты паказчык у лютым гэтага года быў Br1 млн 439 тыс. 301. Налічаная сярэдняя заработная плата рабочых і служачых у сакавіку склала Br1 млн 553 тыс. 425 (у лютым 2011 года яна была Br1 млн 455 тыс. 34). Ад удару токам загінулі жанчына з дзіцемНяшчасце адбылося ў пасёлку Азярэчча. У кватэры, якая знаходзіцца на тэрыторыі жылога гарадка ваеннай часці, у калідоры на падлозе знайшлі трупы 28-гадовай грамадзянкі Расійскай Федэрацыі і яе дачкі. Дзяўчынцы не было і двух гадоў. Мяркуецца, што прычына смерці — паражэнне электратокам. Як паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна КАЛІНІНА, маладая маці ўключыла пральную машыну і на нейкі час пакінула ў ваннай без нагляду дзіця. Імаверна, дзяўчынка падчас гульні пацягнула за зліўны шланг пральнай машыны. Вада, якая вылілася з яго, трапіла на ўключаны электрычны падаўжальнік, што знаходзіўся на падлозе. У выніку адбылося электрычнае замыканне, і дзіця, а затым і маці ўдарыла токам. Пракуратура Клецкага раёна праводзіць праверку. Надзея ДРЫЛА. Трагедыя на скрыжаванніНа скрыжаванні аўтадарог Кобрын—Маларыта і Брэст—Макраны 23 красавіка, у 13.20, здарылася аўтааварыя. 35-гадовы мінчанін, які кіраваў мікрааўтобусам "Фальксваген Каравела", не спыніўся перад знакам "Stop", выехаў на скрыжаванне і сутыкнуўся з аўтобусам "Ікарус", які рухаўся па маршруце "Ковель—Брэст". Ад удару "Ікарус", у якім знаходзілася 8 чалавек, выкінула ў кювет, дзе ён перавярнуўся. У салоне "Фальксвагена" ехала дзесяць чалавек, але аўтамабіль утрымаўся на аўтадарозе. У выніку аварыі ў "Фальксвагене" разам з кіроўцам загінула 6 чалавек, сярод якіх трое дзяцей — 2, 3 і 4 гадоў. Астатнія пасажыры атрымалі цяжкія траўмы. Іх даставілі ў Брэсцкую абласную бальніцу. З сямі пасажыраў "Ікаруса" на месцы аварыі загінула 64-гадовая жыхарка Брэста. 25-гадовы кіроўца з Украіны і яшчэ трое пасажыраў з траўмамі апынуліся ў бальніцы, а трое — не пацярпелі. Заведзена крымінальная справа. Сымон Свістуновіч. Усё сваё: і дом, і рабочыяНа будаўніцтве асабістага дома на працягу папярэдніх трох гадоў галоўны інжынер філіяла аднаго з электрамантажных упраўленняў ААТ "Белэлектрамантаж" у Гомелі выкарыстоўваў супрацоўнікаў сваёй арганізацыі. Пры гэтым зарплату яны атрымлівалі за кошт сродкаў прадпрыемства і работы выконвалі ў свой працоўны час. Цяпер грамадзянін падазраецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Як паведамілі ў прэс-групе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, прычыненая шкода дзяржаўнаму прадпрыемству ацэньваецца ў суму больш за 100 мільёнаў беларускіх рублёў. Крымінальная справа заведзена па артыкуле аб злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Грамадзянін, які зараз адхілены ад пасады, пакрыў частку прычыненай шкоды і вярнуў роднаму прадпрыемству 50 мільёнаў рублёў. Праводзяцца следчыя дзеянні. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдняя зарплата ў сакавіку склала Br1 млн 537 тыс. 210 Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у сакавіку гэтага года склала Br1 млн. 537 тыс.... |
|