У мапедыстаў — ільготная пара. 21.by

У мапедыстаў — ільготная пара

26.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канец мінулага тыдня для шматлікай кагорты ўладальнікаў мапедаў, якія стаялі ў "загашніку" да лепшых часоў, бо не было адпаведных дакументаў, прынёс значную палёгку. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 4 красавіка 2011 года, пачынаючы з 23 красавіка супрацоўнікі МРЭА ДАІ павінны ставіць на ўлік мапеды ці скутары (аб'ёмам рухавіка да 50 кв.см.) без наяўнасці ў гаспадара адпаведных дакументаў, выдадзеных заводам-вытворцам ці мытнымі органамі.

Праўда, такая прэферэнцыя да двухколавых аўтаўладальнікаў такой катэгорыі будзе дзейнічаць да 1 жніўня 2011 года. Акрамя таго, ёсць нямала нюансаў, калі ваш мапед можа быць не зарэгістраваны ў Дзяржаўтаінспекцыі ці вам нельга ім будзе карыстацца. Падрабязнасці гэтай ільготнай праграмы і іншыя шматлікія матэрыялы, што тычацца кожнага вадзіцеля, — у бліжэйшым нумары спецвыпуску "РАДАР".

Уладзімір ЗДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канец мінулага тыдня для шматлікай кагорты ўладальнікаў мапедаў, якія стаялі ў "загашніку" да лепшых часоў, бо не было адпаведных дакументаў, прынёс значную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика