"Супрацоўніцтва СМІ Саюзнай дзяржавы ў 2011 годзе значна пашырылася". 21.by

"Супрацоўніцтва СМІ Саюзнай дзяржавы ў 2011 годзе значна пашырылася"

11.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўніцтва СМІ Саюзнай дзяржавы ў 2011 годзе значна пашырылася, прычым не толькі ў колькасным, але і, што больш важна, у тэматычным і якасным эквіваленце падачы матэрыялаў. Такое меркаванне выказала на пасяджэнні круглага стала "Дзіцячыя СМІ ў Саюзнай дзяржаве: праблемы і перспектывы" першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, перадае БЕЛТА.

"Аднак нельга забываць галоўнае: колькі мы не пісалі б і не гаварылі б, колькі газет, часопісаў, тэлепраграм не выпускалася б, аснову ўсіх узаемаадносін Саюзнай дзяржавы неабходна фарміраваць з дзяцінства, з тых, каму цяпер 5-10 гадоў", — сказала Лілія Ананіч. У якасці прыкладу пазітыўнай работы з дзіцячай аўдыторыяй Лілія Ананіч прывяла выдавецтва "Пачатковая школа", якое выпускае шэсць назваў дзіцячых часопісаў пад агульным брэндам "Рюкзачок". "Вельмі часта моладзь чэрпае веды аб стандартах жыцця і сацыялізацыі менавіта са СМІ, у тым ліку з інтэрнэт-выданняў. І менавіта таму сёння асабліва востра паўстае праблема сацыяльнай адказнасці дзіцячых і маладзёжных СМІ", — падкрэсліла дырэктар выдавецтва "Пачатковая школа" Наталля Ваніна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўніцтва СМІ Саюзнай дзяржавы ў 2011 годзе значна пашырылася, прычым не толькі ў колькасным, але і, што больш важна, у тэматычным і якасным эквіваленце падачы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика