Стаўка рэфінансавання павышаецца да 14 працэнтаў
12.05.2011
—
Новости Общества
|
Адпаведная пастанова прынята праўленнем Нацыянальнага банка, на якім вырашана з 18 мая павысіць стаўку рэфінансавання на 1 працэнтны пункт. Як адзначаюць у галоўным банку краіны, зроблена гэта з улікам значнага росту сёлета спажывецкіх цэн у рэспубліцы. Таксама ў Нацбанку дадаюць, што павышэнне ўзроўню стаўкі рэфінансавання, а, адпаведна, і працэнтнай стаўкі па ўкладах, узмоцніць абарону рублёвых дэпазітаў ад абясцэньвання, павялічыць іх даходнасць. Нацбанк намераны і надалей падтрымліваць узровень працэнтных ставак, які будзе забяспечваць захаванасць і прывабнасць рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведная пастанова прынята праўленнем Нацыянальнага банка, на якім вырашана з 18 мая павысіць стаўку рэфінансавання на 1 працэнтны пункт.
|
|