У музей ноччу?! Сёння музеі Беларусі працягнуць працу на некалькі гадзін і здзівяць наведвальнікаў унікальнымі экспанатамі. 21.by

У музей ноччу?! Сёння музеі Беларусі працягнуць працу на некалькі гадзін і здзівяць наведвальнікаў унікальнымі экспанатамі

14.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У агульнаеўрапейскай акцыі “Ноч музеяў” прыме ўдзел больш за 60 беларускіх музеяў.

У музейную ноч, якая праводзіцца штогод напярэдадні прафесійнага свята музейных работнікаў (18 мая), кожны з музеяў стараецца як мага больш уразіць сваіх наведвальнікаў. Нацыянальны мастацкі музей, напрыклад, сённяшнюю ноч прысвячае... жанчынам. У рамках праекта “Прастора жанчыны” будуць адкрыты некалькі тэматычных мастацкіх выстаў, выступяць беларускія групы, а залы музея ператворацца ў крэатыўныя прасторы: “Музы”, “Прынцэсы”, “Жаночыя сакрэты” і іншыя. У Нацыянальным гістарычным музеі вобразы герояў карцін беларускага мастака Смаляка прымераюць зоркі айчыннай культуры і спорту. Музей Янкі Купалы прапануе для сваіх гасцей фестываль рэкламы “Свет там думкі хітрыя знае...”. Падчас музейнай ночы ў Купалаўскім музеі можна будзе даведацца, як рэкламавалі адзенне, абутак, швейныя прылады, музычныя інструменты, гадзіннікі, фотаапараты ў пачатку XX стагоддзя. Літаратурны музей Максіма Багдановіча прысвячае 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры акцыю пад назвай “120 прызнанняў паэту...”. Плануецца падчас свята прачытаць 120 вершаў пра паэта і для паэта, спець 120 песень, стварыць 120 мастацкіх работ, паглядзець і станцаваць (калі хопіць сіл і часу) 120 танцаў. Шмат мерапрыемстваў сённяшнім вечарам прапануюць і іншыя музеі краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У агульнаеўрапейскай акцыі “Ноч музеяў” прыме ўдзел больш за 60 беларускіх музеяў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика