"Іншапланецян" у Розуэл прыслаў Сталiн?. 21.by

"Іншапланецян" у Розуэл прыслаў Сталiн?

18.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СМI пiшуць пра тое, што самае знакамiтае "крушэнне НЛА" (Нью-Мексiко, лiпень 1947 года), вядомае як "Розуэльскi iнцыдэнт", можа быць змовай, спланаванай па ўказаннi Сталiна. Яе мэта — пасеяць панiчныя настроi сярод насельнiцтва ЗША. Такое меркаванне змяшчаецца ў новай кнiзе журналiсткi Энi Якабсен "Зона 51", якая пераканана, што Сталiна на гэту змову натхнiў радыёспектакль CBS "Вайна светаў", якi выклiкаў у 1938 годзе панiку па ўсёй Амерыцы.

Якабсен сцвярджае, што атрымала гэтыя сенсацыйныя звесткi ад былога iнжынера, а сёння пенсiянера, якi шмат гадоў прапрацаваў у EG&G — кампанii, што выконвала заказы Пентагона.

Напрыканцы Другой сусветнай вайны савецкiя войскi захапiлi нямецкi знiшчальнiк-бамбардзiроўшчык Horton Ho229, якi меў адно крыло i развiваў хуткасць да 1100 км/гадзiну. Гэты знiшчальнiк па загадзе Сталiна быў запоўнены iстотамi, "выведзенымi" былым нацысцкiм доктарам Менгеле.

Энi Якабсен пiша пра тое, як у гады вайны Менгеле праводзiў у нацысцкiх канцлагерах эксперыменты над зняволенымi, i, верагодна, там ён дабiўся з'яўлення на свет чалавечых iстот маленькага росту з вялiзнымi вачамi.

"Але, дасягнуўшы тэрыторыi ЗША, самалёт разбiўся ў раёне Розуэла, трапiўшы ў навальнiцу", — цытуе артыкул газеты Corriere della Sera сайт Inopressa.ru.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СМI пiшуць пра тое, што самае знакамiтае "крушэнне НЛА" (Нью-Мексiко, лiпень 1947 года), вядомае як "Розуэльскi iнцыдэнт", можа быць змовай, спланаванай па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика