Анатоль Тозік: "Павышэнне працоўных пенсій магчыма на працягу бліжэйшых двух-трох месяцаў"
19.05.2011
—
Новости Общества
|
У Беларусі павышэнне працоўных пенсій магчыма на працягу бліжэйшых двух-трох месяцаў. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік. "Ва ўрадзе разглядаецца пытанне аб павышэнні памераў працоўных пенсій, — сказаў ён. — Рашэнне будзе прынята ў бліжэйшыя месяцы". Намеснік кіраўніка ўрада падкрэсліў, што тут трэба зыходзіць з эканамічных магчымасцяў дзяржавы: "Каб з кішэні дастаць фінансавыя сродкі, трэба іх туды пакласці". Анатоль Тозік падкрэсліў, што паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ідуць стабільна, ёсць "падушка бяспекі" для пенсійных выплат. "У гэтым плане пенсіянерам хвалявацца не трэба — пенсіі выплачваліся і будуць выплачвацца своечасова і ў поўным аб'ёме", — запэўніў віцэ-прэм'ер. Што датычыцца рэфармавання пенсійнай сістэмы, то гэта справа будучыні. "Неабходна спачатку выпрацаваць прынцыповыя падыходы, пры якіх і людзям было б лепш, і дзяржаве лягчэй, — растлумачыў Анатоль Тозік. — І пакуль такія падыходы не будуць вызначаны, не будзе і захадаў па рэфармаванні пенсійнай сістэмы ў Беларусі". Размяркоўваць студэнтаў ВНУ мэтазгодна на перадапошнім курсе. Такое меркаванне Анатоль Тозік выказаў на прамой лініі з чытачамі "Народной газеты". Анатоль Тозік лічыць, што студэнты павінны як мага больш займацца практыкай, у першую чаргу гэта адносіцца да таго прадпрыемства або арганізацыі, на якіх яны могуць потым працаваць. "Стажыроўка ў гэтым выпадку дапаможа студэнту прыгледзецца да прадпрыемства, а наймальнік атрымае магчымасць прыгледзецца да студэнта, — сказаў віцэ-прэм'ер. — Размеркаванне на год раней выгаднае і з той пазіцыі, што дыпломную работу выпускнік ВНУ можа прысвяціць той праблеме, якой ён будзе займацца ў свайго будучага наймальніка". Больш ранняе размеркаванне будзе садзейнічаць таксама хуткаму ўваходжанню маладога спецыяліста ў рабочы рытм свайго прадпрыемства, дадаў намеснік кіраўніка ўрада. Працэс дэпапуляцыі ў Беларусі трэба спыніць да канца пяцігодкі, заявіў Анатоль Тозік. Паводле яго слоў, такая амбіцыйная мэта ставіцца праектам Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады. "Праект праграмы ў чэрвені гэтага года будзе прадстаўлены ўрадам на разгляд кіраўніка дзяржавы, — адзначыў віцэ-прэм'ер. — У гэты дакумент увайшлі таксама асноўныя напрамкі Прэзідэнцкай праграмы "Дзеці Беларусі". Анатоль Тозік падкрэсліў, што гэта праграма павінна быць нацыянальнай не толькі па назве, але і па сваім змесце, па ўсведамленні важнасці праблем усім грамадствам. "Неабходна спыніць працэс дэпапуляцыі ў краіне, інакш праз 150-200 гадоў беларусаў не застанецца, — сказаў Анатоль Тозік. — На нашай тэрыторыі могуць камфортна і ў дастатку жыць і 20, і 30 мільёнаў чалавек". Праблем з закупкай імпартных лякарстваў у Беларусі ніколі не будзе, нягледзячы ні на якія цяжкасці, у тым ліку валютнага характару. "Ад імя ўрада Беларусі запэўніваю, што праблем з закупкай імпартных лякарстваў у нашай краіне не будзе", — падкрэсліў віцэ-прэм'ер. У Беларусі працуе каля 20 фармпрадпрыемстваў, за пяцігоддзе аб'ём вытворчасці айчынных лекавых прэпаратаў плануецца павялічыць у некалькі разоў. "Нашы лякарствы не горшыя за імпартныя і пры гэтым таннейшыя ў тры-пяць разоў, — сказаў Анатоль Тозік. — На жаль, ёсць у людзей нейкі недавер да айчынных лекавых прэпаратаў, абсалютна не абгрунтаваны". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі павышэнне працоўных пенсій магчыма на працягу бліжэйшых двух-трох месяцаў. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік. "Ва... |
|