Беларусь гатова часова прыпыніць пастаўкі ў Расію малочнай прадукцыі. 21.by

Беларусь гатова часова прыпыніць пастаўкі ў Расію малочнай прадукцыі

19.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміла карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Мінсельгасхарчу Беларусі Вольга Срэднева.

Пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расію па нізкім кошце прывялі да рэзкага падзення агульнага ўзроўню цэн і аб'ёмаў продажу расійскай малочнай прадукцыі. Каб стабілізаваць сітуацыю на расійскім рынку малака, Беларусь гатова часова прыпыніць пастаўкі ў краіну-саюзніцу сухой малочнай сывараткі і сухога цэльнага малака. Такое рашэнне было прынятае на відэаканферэнцыі, якую далі на гэтым тыдні міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Русы і міністр сельскай гаспадаркі Расіі Алена Скрыннік.

Разам з тым прадстаўнікі краін-саюзніц дамовіліся ў штотыднёвым рэжыме ўзгадняць рэкамендаваныя кошты на асноўныя віды малочнай прадукцыі. Міхаіл Русы, у сваю чаргу, паабяцаў, што выпадкі паставак малочнай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю па коштах, якія маюць адхіленні ад рэкамендаваных, будуць папярэджвацца. У выпадку выяўлення фактаў экспарту сыру ў Расію па нізкіх коштах будзе прымацца рашэнне аб прыпыненні паставак дадзенай прадукцыі з канкрэтнага прадпрыемства.

Як паведамілі ў Мінсельгасхарчы Беларусі, айчынныя арганізацыі-пастаўшчыкі малочнай прадукцыі сумесна з Нацыянальным саюзам вытворцаў малака будуць прапрацоўваць механізм паставак малочных прадуктаў, сметанковага масла з Беларусі ў Расію з магчымым выкарыстаннем механізму біржавых таргоў на расійскай біржы. Акрамя таго, вялікія спадзяванні абодвума бакамі ўскладаюцца на стварэнне сумеснай беларуска-расійскай малочнай кампаніі з магчымым удзелам гандлёвых сетак.

У Мінсельгасхарчы Беларусі лічаць, што неабходна ўзмацніць і працу па абароне адзінага рынку ад паставак прадукцыі па дэмпінгавых коштах з трэціх краін. Так, летась з Новай Зеландыі ў Расію было пастаўлена 28 тысяч тон масла (ці 21% ад імпарту), з Беларусі — адпаведна 56 тысяч тон (42 %). Пры гэтым сярэдні кошт новазеландскай прадукцыі ў параўнанні з беларускім з улікам увазной мытнай пошліны быў у паўтара раза ніжэйшы.

Учора ў выніку перамоў старшыні праўлення Нацыянальнага саюза вытворцаў малака Андрэя Даніленкі з першым намеснікам міністра Мінсельгасхарчу Беларусі Надзеяй Каткавец дамоўленасці кіраўнікоў міністэрстваў, дасягнутыя падчас відэаканферэнцыі, былі замацаваны на паперы.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Мінсельгасхарчу Беларусі Вольга Срэднева. Пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расію па нізкім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика