Супрацоўнікам БрДУ забаранілі трымаць "Доктара Хаўса" на працоўных кампутарах
21.05.2011 17:58
—
Новости Общества
|
Супрацоўнікам БрДУ забаранілі трымаць "Доктара Хаўса" на працоўных кампутарах Новыя службовыя правілы ўведзены рэктаратам пасля цэнтралізаванай праверкі ўніверсітэта камітэтам дзяржкантролю.
Праверка КДК, якая праходзіла 28-30 красавіка ў дзяржсэктары ўсёй краіны, вылучыла ў педунівэрсітэце Брэста шэраг дысцыплінарных парушэнняў. Імі аказаліся наяўнасць на працоўных кампутарах "інфармацыі, якая не выкарыстоўваецца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе": фільмы, музыка ды іншыя асабістыя файлы супрацоўнікаў навучальнай установы. На гэтым тыдні рэктаратам унівэрсітэта была створана спецыяльная камісія, мэта якой - пільны кантроль на працаю карыстальнікаў ЭВМ. "Сярод працоўнага дня ўвайшлі ў кабінэт прадстаўнікі камісіі і пачалі вывучаць, чым жа мы займаемся ў працоўны час. Глядзелі ўсё: апошнія дакументы, закладкі ў інтэрнеце, гісторыю раздруковак на прынтары. Мая калега мела сур'ёзную размову з кіраўніцтвам, калі на яе кампутары знайшлі адну серыю "Доктара Хаўса" - распавяла "Еўрарадыё" Алена, супрацоўніца адной з кафедраў БрДУ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя службовыя правілы ўведзены рэктаратам пасля цэнтралізаванай праверкі ўніверсітэта камітэтам дзяржкантролю. Праверка КДК, якая праходзіла 28-30 красавіка ў... |
|