На выхадныя навальнічныя дажджы і град, а ў першы дзень лета прыпячэ да плюс 32. 21.by

На выхадныя навальнічныя дажджы і град, а ў першы дзень лета прыпячэ да плюс 32

27.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пятніцу Беларусь апынецца ў зоне павышанага атмасфернага ціску, будзе пераважна без ападкаў, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава.

Толькі ў другой палове дня сёння месцамі ў Гродзенскай і ў паўночна-заходніх раёнах Віцебскай і Мінскай абласцей будуць ісці кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Пацяплее. Удзень — 20—26, у Брэсцкай вобласці — да 28 градусаў.

Аднак надвор'е застанецца нестабільным. Ужо ў суботу атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы прынясе да нас дажджы — уначы па паўночна-заходняй палове Беларусі, а ўдзень — ужо ў многіх раёнах краіны месцамі чакаюцца навальніцы, а ў асобных раёнах магчымы град. Пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература ўначы на суботу 10—17, удзень — ад 15 градусаў на паўночным захадзе да 28 цяпла на паўднёвым усходзе краіны. У нядзелю атмасферны ціск пачне павялічвацца, але захаваецца ўплыў аслабелага атмасфернага фронту. Таму месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы будзе 7—14, удзень ужо 19—24, у Гомельскай вобласці да 27 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу Беларусь апынецца ў зоне павышанага атмасфернага ціску, будзе пераважна без ападкаў, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика