У апошні заезд “Крытычнай масы” ў Гродне выехалі больш за 150 раварыстаў. 21.by

У апошні заезд “Крытычнай масы” ў Гродне выехалі больш за 150 раварыстаў

29.05.2011 02:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У апошні заезд “Крытычнай масы” ў Гродне выехалі больш за 150 раварыстаў

Еўрапейскае радыё для Беларусі
Велаактывісты абышлі ўсе магчымыя бюракратычныя кабінеты, але так і не атрымалі дазвол на рух па аўтадарозе ў рамках вядомай сусветнай акцыі.

27 траўня ў Гродне прайшла юбілейная акцыя аматараў ровараў “Крытычная маса”. Заезд быў самы кароткі за ўсю 5-гадовую гісторыю веларуху ў Гродне: людзі праехалі па пешаходнай вуліцы Савецкай  да плошчы Леніна і вярнуліся.

 

Акцыя была апошняй.  ДАІ катэгарычна забараніла гродзенцам масава ездзіць на роварах па праезнай частцы. З’еўшы зубы на перапісках і прыёмах у чыноўнікаў, аматары ровараў думаюць пра іншыя фарматы мерапрыемстваў у абыход афіцыйных бар’ераў. 

“Пайсці на ўмовы ДАІ ў рамках “Крытычнай масы” — гэта ўжо парушэнне прынцыпаў “Крытычнай масы”. Язда па тратуарах альбо, як нам прапаноўваюць, у лесапаркавай зоне абсалютна не адпавядае прынцыпам, якія існуюць ва ўсім свеце, — расказаў Еўрарадыё велаактывіст Павал. — Акцыі абавязкова будуць, але больш мэтавымі. Напрыклад, у нас ёсць праблема з бардзюрамі, з адсутнасцю веладарожак і веластаянак. Мы ўжо навучаныя: столькі год абабівалі парогі інстанцый! Штосьці будзе праводзіцца без узгаднення, калі гэта не патрабуецца. Тое, што патрабуе ўзгаднення, будзем узгадняць”. 

 

 

Першая “Крытычная маса” адбылася ў 1992 годзе ў Сан-Францыска. З таго часу арганізаваныя заезды  раварыстаў з мэтай адстаяць права роўнасці на аўтадарогах сталі папулярнымі  больш чым у 300 гарадах. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Велаактывісты абышлі ўсе магчымыя бюракратычныя кабінеты, але так і не атрымалі дазвол на рух па аўтадарозе ў рамках вядомай сусветнай акцыі. 27 траўня ў Гродне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика