ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
31.05.2011
—
Новости Общества
|
Абама збірае з амерыканцаў па 5 долараў
Прэзідэнт ЗША Барак Абама заклікаў суграмадзян "скінуцца" па пяць-дзесяць долараў, каб дапамагчы тым, хто пацярпеў ад разбуральнага тарнада ў штаце Місуры. 105 чалавек у Місуры лічацца зніклымі без вестак. Ахвярамі стыхіі з пачатку мая стала 139 жыхароў Джопліна. Праз цэнтр гэтага горада прайшоў ураган, пакінуўшы за сабой лінію разбурэнняў даўжынёй у дзесяць кіламетраў і шырынёй у кіламетр. Прэзідэнт ЗША паабяцаў падтрымку з боку нацыянальнага ўрада і адзначыў, што свой унёсак у справу дапамогі пацярпелым могуць зрабіць усе грамадзяне краіны, "нават калі гэта пяць-дзесяць долараў, колькі можаце". Тарнада, які абрынуўся на горад напярэдадні, ужо прызнаны самым разбуральным у ЗША з 1950 года. Германія адмовілася ад мірнага атамаНаступствы аварыі на АЭС "Фукусіма-1" прымусілі Германію цалкам адмовіцца ад выкарыстання мірнага атама.
Абавязкі прэзідэнта часова ўскладзеныя на віцэ-прэзідэнта Аляксандра Анкваба. У Маскве ў нядзелю, 29 мая, ва ўзросце 62 гадоў памёр прэзідэнт Абхазіі Сяргей Багапш. Прычынай смерці стаў рак. Прэзідэнт Абхазіі Сяргей Васільевіч Багапш нарадзіўся 4 сакавіка 1949 года ў Сухумі. Быў жанаты, у яго засталіся сын, дачка, унук і ўнучка. Расіянка атруцілася ў ТурцыіТурыстка з Расіі памерла на турэцкім курорце Бодрум ад атручвання падробленым алкаголем. Загінулая — Марыя Шаляпіна 1983 года нараджэння. Яшчэ шасцёра грамадзян Расіі знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Яны дастаўленыя ў бальніцы Антальі і Дэнізлі і змешчаныя ў рэанімацыйныя аддзяленні. Паводле інфармацыі страхавых кампаній, скаргі на млоснасць, ваніты і страту прытомнасці пачалі паступаць ад турыстаў 28-29 мая. Усім тым, хто звярнуўся па медыцынскую дапамогу, быў пастаўлены дыягназ "атручванне няякасным алкаголем". У Германіі ўзаконілі дзіцячы шумДэпутаты нямецкага бундэстага 26 мая аднагалосна ўхвалілі папраўкі да закона аб абароне ад шкодных выкідаў, фактычна ўзаконіўшы дзіцячы шум і пазбавіўшы ўсіх, незадаволеных крыкамі і віскам на дзіцячых пляцоўках, магчымасці падаваць пазовы ў суд. Раней дзіцячы шум прыраўноўваўся да шуму ад прамысловых аб'ектаў, зараз жа, у адпаведнасці з новымі папраўкамі да закона аб выкідах, дзіцячы шум больш не разглядаецца як "шкоднае ўздзеянне навакольнага асяроддзя". Прадстаўнікі апазіцыі, якія таксама прагаласавалі за закон, патрабавалі пашырыць сферу яго ўжывання і нароўні з гульнявымі пляцоўкамі для маленькіх дзяцей узаконіць шум ад футбольных пляцовак і скейтадромаў, куды прыходзяць старэйшыя дзеці. У лютым 2010 года дзіцячы шум быў узаконены ў Берліне, які стаў першай федэральнай зямлёй, якая заканадаўча замацавала прывілеяваны статус дзіцячага шуму, выразна аддзяліўшы яго ад прамысловых шумоў. Падставай для дзеянняў зямельных і федэральных уладаў па абароне права дзяцей шумець сталі шматлікія судовыя пазовы з боку незадаволеных жыхароў, якіх раздражнялі крыкі дзяцей, што гулялі паблізу. У шэрагу выпадкаў суды ў адказ на скаргі нават зачынялі дзіцячыя садкі. Кмен ратуе ад атэрасклерозу і запаленняўАмерыканскія навукоўцы з Цэнтральнага тэхналагічнага навукова-даследчага інстытута правялі шэраг даследаванняў і высвятлілі: кмен дапамагае арганізму змагацца з мікробамі, спраўляцца з высокай тэмпературай, болевымі адчуваннямі і валодае высокай канцэнтрацыяй антыаксідантаў. Не сакрэт, што свабодныя радыкалы правакуюць акісляльны стрэс. Гэта прыводзіць да парушэння нармальнага цячэння шэрагу працэсаў, развіцця атэрасклерозу, нейрадэгенератыўных хвароб, запаленняў у арганізме, раку і дачаснага старэння. У сваю чаргу антыаксіданты дазваляюць знізіць ступені ўплыву акісляльнага стрэсу. Падчас аналізу эксперты выявілі вялікае ўтрыманне карысных фенольных злучэнняў — антыаксідантаў — у кмене і яго здольнасць цалкам абараніць ад пашкоджанняў ДНК. Таксама ў нетрадыцыйнай медыцыне горкі кмен ужываецца для нармалізацыі працы страўнікава-кішачнага тракту, у якасці адхарквальнага, мачагоннага, гаючага і танізавальнага сродку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Германія адмовілася ад мірнага атама Наступствы аварыі на АЭС "Фукусіма-1" прымусілі Германію цалкам адмовіцца ад выкарыстання мірнага атама. Улады краіны... |
|