Аўтамабільны ажыятаж "вымыў" з валютнага рынку Беларусі амаль $1 млрд. 21.by

Аўтамабільны ажыятаж "вымыў" з валютнага рынку Беларусі амаль $1 млрд

31.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярод фактараў, якія прывялі да існуючай на валютным рынку сітуацыі, першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі доктар тэхнічных навук прафесар Аляксандр Іваноўскі ў эфіры тэлеканала СТБ выдзеліў аўтамабільны ажыятаж і паніку сярод насельніцтва, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Іваноўскага, аўтамабільны ажыятаж "вымыў" з валютнага рынку амаль $1 млрд, столькі ж — паніка сярод насельніцтва. "З 1 студзеня краіна знаходзілася пад уздзеяннем адразу па трох напрамках: масіраваным уздзеяннем на грамадства, эканоміку і палітычную сістэму", — сказаў ён. Як адзначыў эксперт, Беларусь засталася фактычна адзінай рэспублікай, у якой не прыватызавана значная колькасць дзяржаўнай уласнасці, такіх "тлустых" кавалкаў у Еўропе больш нідзе не засталося. "Таму націск праводзіцца з мэтай выключыць з нашага абароту гэтыя рэсурсы", — лічыць ён. Закранаючы тэмы даступнасці бензіну, прафесар сказаў, што ажыятаж на беларускіх запраўках пачаўся з таго, што паліва знікла на расійскіх АЗС, якія працуюць у рэспубліцы. "У Беларусі доступ да бензіну ёсць і будзе", — падкрэсліў Аляксандр Іваноўскі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод фактараў, якія прывялі да існуючай на валютным рынку сітуацыі, першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі доктар тэхнічных навук прафесар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика