Як здароўе, СНД?
31.05.2011
—
Новости Общества
|
У выканаўчым камітэце СНД учора прэзентавалі вынікі міжнароднага праекта HІTT-CІS "Здароўе насельніцтва і палітыка ў галіне здароўя ў краінах СНД". Параўнаўчае даследаванне датычылася тэндэнцый у змяненні здароўя насельніцтва, мадэляў ужывання прадуктаў харчавання, алкаголю і тытуню, умоў і ладу жыцця, доступу да аховы здароўя, палітыкі ў галіне аховы здароўя дзевяці краін былога СССР: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі і Украіны. Не сакрэт, што ўжыванне тытуню і алкаголю — адзін з самых асноўных фактараў, якія ўплываюць на стан здароўя насельніцтва. У той жа Расіі назіраецца, напрыклад, зніжэнне ўзросту першай спробы курэння і нарастанне інтэнсіўнасці курэння. А ва Украіне алкагольным "напоем №1" стала піва. Яшчэ дзесяць гадоў таму была гарэлка і іншыя моцнаградусныя напоі. У межах праекта HІTT-CІS будзе праведзены параўнальны аналіз падобных звестак, — кажа дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ, прафесар Давід РОТМАН. — Нам важна ў цэлым выявіць узаемасувязь паміж маштабнымі палітычнымі і эканамічнымі пераўтварэннямі і здароўем насельніцтва, дрэнным здароўем і станам эканомікі ў згаданых краінах. Калі гаварыць больш канкрэтна, то праект HІTT-CІS мае на мэце ўнесці ўклад у паляпшэнне стану здароўя насельніцтва і сістэм аховы здароўя краін СНД... Даследаванне пацвердзіла, што там, дзе людзі неабдумана харчуюцца, не трымаюцца прынцыпаў здаровага ладу жыцця, узровень захваральнасці адназначна вышэй. Выявілася таксама, што надзвычай мала людзей звяртаюцца па меддапамогу, а калі і звяртаюцца, то, як правіла, несвоечасова. Атрыманыя звесткі трэба прааналізаваць і далей можна будзе выкарыстоўваць у якасці рэкамендацый для паляпшэння дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выканаўчым камітэце СНД учора прэзентавалі вынікі міжнароднага праекта HІTT-CІS "Здароўе насельніцтва і палітыка ў галіне здароўя ў краінах СНД". Параўнаўчае... |
|