Беларусам раяць устрымацца ад спажывання гародніны з Германіі. 21.by

Беларусам раяць устрымацца ад спажывання гародніны з Германіі

31.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Успышка кішэчнай інфекцыі ў Германіі, выкліканая так званай энтэрагемарагічнай бактэрыяй Еsсhеrісhіа соlі, забрала жыцці ўжо 12 чалавек. Напрыканцы тыдня нямецкія ўрачы паведамлялі пра 600 захварэлых. Большая частка ахвяр кішэчнай інфекцыі пражывае на поўначы краіны. Захворванне працякае ва ўсіх у цяжкай і крайне цяжкай формах. Многія з захварэлых знаходзяцца ў крытычным стане. Некаторыя з іх падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх .

Акрамя Германіі, хвароба паспела трапіць у Швецыю, Вялікабрытанію, Данію і Нідэрланды. Усе захварэлыя ў гэтых краінах паведамілі, што нядаўна наведвалі Германію.

Эшэрыхіёз — інфекцыя, даўно знаёмая ўрачам, але зараз медыкі сутыкнуліся, відаць па ўсім, са штамам, які муціраваў, што значна ўскладняе працэс лячэння. Небяспечная кішэчная бактэрыя дэманструе ўстойлівасць да многіх антыбіётыкаў. Прычым у найбольшай ступені падвержаны гэтай інфекцыі чамусьці прадстаўніцы прыгожага полу.

Усяго вядомыя 42 штамы бактэрыі Еsсhеrісhіа соlі. Большасць штамаў бясшкодныя, але некаторыя могуць выклікаць цяжкае працяканне хваробы. Бактэрыя Еsсhеrісhіа соlі перадаецца чалавеку галоўным чынам пры спажыванні заражаных харчовых прадуктаў: сырых ці тых, што не прайшлі дастатковую цеплавую апрацоўку, або разам з дрэнна прамытай прадукцыяй раслінаводства. Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад трох да васьмі дзён. Асноўныя сімптомы захворвання — крывавая дыярэя, гарачка і ваніты. Разам з тым, інфіцыраванне можа прыводзіць таксама да неўралагічных ускладненняў і хранічных захворванняў нырак. Большасць захварэлых выздараўлівае на працягу дзесяці дзён, але ў некаторых выпадках, асабліва калі ахвярамі інфекцыі становяцца немаўляты і пажылыя людзі, хвароба можа прыняць цяжкую форму з пагрозай для жыцця.

Мяркуецца, што крыніцай распаўсюджвання кішэчнай інфекцыі ў Еўропе сталі іспанскія салатныя агуркі. У Іспаніі зачынены дзве цяпліцы, у якіх магла вырошчвацца заражаная гародніна. Там былі ўзятыя пробы зямлі і вады. У той жа час у самой Іспаніі не было зарэгістравана ніводнага выпадку захворвання. Вядома, што іспанскія салатныя агуркі з той жа партыі былі пастаўлены ў Аўстрыю, Венгрыю і Люксембург, але з гэтых краін пакуль не паступала паведамленняў аб захварэлых вострай кішэчнай інфекцыяй.

Паколькі дакладная крыніца распаўсюджвання кішэчнай інфекцыі не ўстаноўлена, Міністэрства аховы здароўя раіць беларусам устрымлівацца ад спажывання ў ежу гародніны, што паступае з Германіі, а грамадзянам, якія знаходзяцца ў Германіі, — не спажываць гародніну, што не прайшла тэрмічную апрацоўку. У выпадку, калі раней такая гародніна спажывалася і ў чалавека з'явіліся сімптомы кішэчнай інфекцыі, трэба неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу, папярэджваюць медыкі.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Успышка кішэчнай інфекцыі ў Германіі, выкліканая так званай энтэрагемарагічнай бактэрыяй Еsсhеrісhіа соlі, забрала жыцці ўжо 12 чалавек. Напрыканцы тыдня нямецкія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика