Zамор'е
31.05.2011
—
Новости Общества
|
Ах, гэтыя модныя чаравікі... Не, гэта не аўтэнтычны нацыянальны мексіканскі абутак, гістарычныя перыпетыі да ўзнікнення такога ніякага стаўлення не маюць. Нягледзячы на ўсю маразматычнасць з'явы, яна ўсё больш заваёўвае сэрцы і ногі маладых каўбояў, якія не толькі выхваляюцца адзін перад адным падоўжанымі па самае "не хачу" наскамі, але і працягваюць "гонку падаўжэнняў" далей.
У 1860 годзе індыйскі правіцель, магараджа Барода Кхандэ Рао замовіў дыван, які намерваўся падарыць для ўпрыгожвання магільні прарока Мухамеда ў Медыне. Гэты пышны шаўковы дыван, аздоблены смарагдамі, сапфірамі і дыяментамі, вышыты жамчужынамі, якіх было больш чым два мільёны. На кожны квадратны дэцыметр дывана, паводле адзнак адмыслоўцаў, прыходзіцца прыкладна па 5000 жамчужын і пацерак. Самы дарагі дыван з'яўляецца не толькі сучасным творам мастацтва, але і каштоўным грашовым укладаннем. Па прычыне раптоўнай смерці магараджы дыван, пакінуты ў яго сям'і, так і не быў паднесены ў дарунак. "Жамчужны дыван" асцярожна захоўваўся ў сям'і да нядаўняга часу. Ён неаднаразова экспанаваўся на выставах: напрыклад, у 1902—1903 гадах у Дэлі, у 1985 годзе ў Нью-Ёрку, у музеі Метрапалітэн. Самы дарагі дыван памерам 1,73 на 2,64 метра і цалкам вышыты каштоўнымі камянямі, быў прададзены ў сталіцы Катара на аўкцыёне Sоthеbу's за 5 485 000 долараў ЗША. Стартавы кошт пачынаўся з 4,5 млн долараў. На аўкцыёне за права валодаць дываном змагаліся ўсяго толькі 3 пакупнікі, астатнія ўстрымаліся ад удзелу. Імя новага ўладальніка трымаецца ў строгай тайне. Нягледзячы на тое, што "Жамчужны дыван" пайшоў з лота за суму меншую, чым чакалі арганізатары аўкцыёну, тым не менш, ён пабіў сусветны рэкорд, усталяваны ў 2008 годзе ў Нью-Ёрку на аўкцыёне Сhrіstіе's пры продажы старадаўняга персідскага дывана. І цяпер "Жамчужны дыван", створаны ў Індыі ў пазамінулым стагоддзі, — гэта самы дарагі дыван у свеце. За 500 еўра можна будзе даведацца аб сваёй смерці?Брытанскія ўрачы распрацавалі тэст для вымярэння працягласці жыцця. Навінка паступіць у продаж ужо да канца гэтага года. Іспанская кампанія Lіfе Lеngth распрацавала новы тэст крыві, які можа прадказаць, як доўга пражыве чалавек. Аналіз заснаваны на вымярэнні "хуткасці" старэння. Навінка, коштам каля каля 500 еўра, паступіць у продаж у Вялікабрытаніі ўжо ў канцы гэтага года, піша брытанская газета Thе Іndереndеnt. Тэст прадугледжвае даследаванне важных структур на канцах храмасом чалавека — так званых целамер, якія навукоўцы лічаць дакладнымі індыкатарамі хуткасці старэння. Навукоўцы заяўляюць, што з дапамогай вымярэння даўжыні целамер можна вызначыць, большы "біялагічны век" чалавека, чым яго пашпартны век, або меншы. Калі целамеры становяцца занадта кароткімі, клетка перастае дзяліцца і гіне. Гэта, у сваю чаргу, паскарае працэс старэння. Такім чынам, па памерах целамер можна вызначыць, колькі прыкладна гадоў адведзена чалавеку. Хоць з дапамогай тэста нельга прадказаць дакладную колькасць гадоў, адведзеных чалавеку, даследчыкі спадзяюцца, што ён атрымае шырокае распаўсюджванне на працягу бліжэйшых 5—10 гадоў. Зрэшты, як лічыць прэзідэнт Агульнанацыянальнай асацыяцыі генетычнай бяспекі Аляксандр Баранаў, распрацоўка Lіfе Lеngth — гэта не што іншае, як спроба зарабіць грошы на адкрыцці. Разам з тым, шэраг іншых адмыслоўцаў лічаць, што новая тэхналогія адкрые скрыню Пандоры. Рэакцыя людзей, якія даведаюцца, што ім засталося жыць нядоўга, будзе непрадказальнай, адзначаюць яны. Акрамя таго, асцерагаюцца скептыкі, страхавыя кампаніі прымусяць кліентаў праходзіць тэст, перш чым выдаваць поліс. Вусы і бараду накруціць і піва папіцьНядаўна ў нарвежскім горадзе Тронхейм сапраўдныя мужыкі мераліся вусамі і бародамі. Там завяршыўся чарговы чэмпіянат свету па самых арыгінальных бародах і вусах 2011 года, які праводзіцца адзін раз у два гады.
47-гадовы Эльмар Вайсер з Германіі, які працуе цырульнікам, стаў галоўным пераможцам чэмпіянату (ужо трэці раз запар!). Яго прызналі ўладальнікам лепшых барады і вусоў. "Калі мая барада не выкладзена як след, то яна дастае да пояса!" — выхваляецца чэмпіён-барадач. Каралеўскія быкі прадказалі дрэнны ўраджайКамбаджыйскія каралеўскія быкі прадказалі краіне дрэнны ўраджай рысу. Старажытная цырымонія, якая праводзіцца перад пачаткам сезону дажджоў, адбылася ў парку ў каралеўскага палаца ў прысутнасці тысяч гледачоў; кіраваў цырымоніяй кароль Нарадом Сіанук. Спачатку сімвалічна быў узараны невялікі кавалак зямлі. Затым двух быкоў падвялі да сямі страў, у якіх былі рыс, кукуруза, бабы, кунжут, сена, вада і рысавая гарэлка. Быкі сталі есці толькі кукурузу і бабы, на падставе чаго галоўны прыдворны астролаг зрабіў выснову, што гэтыя культуры добра ўродзяцца. Астролаг не стаў адмыслова тлумачыць, што гэта значыць для ўраджаю рысу, аднак сярод прымхлівых камбаджыйскіх фермераў ужо пачалася паніка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ах, гэтыя модныя чаравікі... Не, гэта не аўтэнтычны нацыянальны мексіканскі абутак, гістарычныя перыпетыі да ўзнікнення такога ніякага стаўлення не маюць.... |
|