У замежную вандроўку — з двайной дозай вакцыны супраць адзёру. 21.by

У замежную вандроўку — з двайной дозай вакцыны супраць адзёру

01.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Распаўсюджванне ў Еўрапейскім рэгіёне адзёру набывае маштабы эпідэміі: звесткі пра пацверджаныя сёлета выпадкі захворвання на адзёр накіравалі ў Еўрапейскае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ўжо 38 еўрапейскіх краін. З пачатку года вірусы адзёру сталі прычынай захворвання тысяч непрышчэпленых людзей на еўрапейскім кантыненце.

Самая вялікая колькасць захварэлых зарэгістраваная ў Францыі, Іспаніі, Швейцарыі і Сербіі. Так, у Францыі за першыя тры месяцы сёлета зарэгістравана 7500 захварэлых, а за ўвесь 2010 год — 5090. У Іспаніі ўспышкі адзёру доўжацца з кастрычніка 2010 года і на гэты момант колькасць захварэлых перавысіла 850 чалавек. Значны рост колькасці захварэлых быў зафіксаваны ў Германіі, Даніі, Нарвегіі, Расійскай Федэрацыі, Румыніі, Вялікабрытаніі, Фінляндыі, Швецыі, Балгарыі, Бельгіі, Турцыі і іншых краінах рэгіёна. Самай уразлівай да адзёру групай сталі маладыя людзі ва ўзросце плюс—мінус 20 гадоў.

Эпідэміёлагі мяркуюць, што маштабныя і працяглыя ўспышкі адзёру будуць доўжыцца і далей у тых геаграфічных рэгіёнах, дзе ўзровень ахопу насельніцтва дзвюма дозамі вакцыны з адзёрным кампанентам складае менш як 95 працэнтаў.

Улічваючы, што наперадзе ва ўсіх нас — летні сезон і многія беларусы плануюць выехаць на адпачынак за межы краіны, медыкі лічаць неабходным нагадаць, што папярэдзіць захворванне на адзёр можна з дапамогай вакцынацыі. Для папярэджвання інфіцыравання людзям, не прышчэпленым супраць адзёру, якія не хварэлі на яго раней, а таксама тым, хто прышчапляўся ад інфекцыі толькі аднаразова, трэба перад замежнай паездкай прышчапіцца ў арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства. Пры вяртанні дамоў неабходна памятаць, што любое павышэнне тэмпературы цела ці з'яўленне іншых неўласцівых змяненняў у стане здароўя могуць быць прыкметай заражэння небяспечнымі інфекцыйнымі захворваннямі. Таму для своечасова распачатага лячэння трэба неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу, выклікаць урача на дом і падрабязна расказаць яму аб умовах знаходжання ў замежнай краіне...

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распаўсюджванне ў Еўрапейскім рэгіёне адзёру набывае маштабы эпідэміі: звесткі пра пацверджаныя сёлета выпадкі захворвання на адзёр накіравалі ў Еўрапейскае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика